Сапфі́р (ад (sappheiros). — С. 350. — сіні камень, магчыма, ад (sapir) або персідскай назвы з тым жа значэннем) — адна з разнавіднасцей мінерала карунд, каштоўны камень розных адценняў, пераважна сіняга колеру. Хімічная формула Al2O3 (аксід алюмінія).

Тэмпература плаўлення 2040 °C. Шчыльнасць 3,93 г/см³. Малярная маса 101,94. Цвёрдасць па шкале Моаса — 9. Празрысты ў інфрачырвоным дыяпазоне да даўжыні хвалі прыкладна 6,5 мкм. Добры дыэлектрык і праваднік гіпергуку.

Сапфіры здабываюць у Індыі, Шры-Ланцы, Тайландзе, Аўстраліі, Кеніі, Калумбіі, ЗШАСапфир // Энцыклапедыя Кругасвет .

Выкарыстанне Сапфір выкарыстоўваецца пры вырабе прылад вакуумнай тэхнікі, святлафільтраў і святлаводаў. У мікраэлектроніцы ў вытворчасці мікрасхем.

Штучныя сапфіры Штучныя карунды ўпершыню сінтэзаваны ў 1904 годзе французскім фізікам М. Вернейлем. Сучасныя сінтэтычныя карунды цяжка адрозніць ад прыродных (выкарыстоўваюцца аптычныя, рэнтгенаўскія і спектральныя даследаванні).

Штучныя сапфіры выкарыстоўваюцца ў лазернай тэхніцы, у вытворчасці вымяральных і авіяцыйных прыбораў, у ювелірнай прамысловасці.

Гл. таксама Рубін

Літаратура

Спасылкі

Сапфір на сайце Mindat.org Сапфір у атласе мінералаў Сапфіры імператарскага дому Раманавых Сапфир // Энцыклапедыя Кругасвет

Катэгорыя:Вокіслы і гідравокіслы (мінералы) Катэгорыя:Вокіслы (мінералы) Катэгорыя:Каштоўныя камяні Катэгорыя:Мінералы алюмінію