МАЗ-4471 — сярэднетанажны седлавы цягач Мінскага аўтамабільнага завода з колавай формулай 4х2. Упершыню прадстаўлены ў 2006 годзе.
Канструкцыя На аўтамабіле ўсталявана кароткая двухмесная кабіна.
Рухавік — Deutz магутнасцю 190 к.с. Каробка перадач — механічная, шасціступеньчатая. Счапленне — аднадыскавае фрыкцыйнае з гідрапнеўматычным прывадам. Перадатачны лік вядучага моста — 3,9.
Пярэдняя падвеска — малаліставая рысорная, задняя — пнеўматычная двухбаллонная. Усе колы аснашчаны дыскавымі тормазамі.
Паўпрычэп Для цягача быў спецыяльна распрацаваны двухвосевы паўпрычэп МАЗ-931020 грузападымальнасцю 12,5 тоны (пазначэнне аўтацягніка — МАЗ-447131+931020). Памеры платформы: даўжыня — 9310 мм, шырыня — 2480 мм, вышыня — 2600 мм. Аб'ём кузава паўпрычэпа складае 60-66 куб. м. Поўная маса аўтацягніка — 21 тона.
Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-447131Каталог: Тягачи седельные. Евро-3 // maz.by МАЗ-447137http://www.maz.by/upload/public%20html/files/euro4/6430/447137-455.pdf МАЗ-4471V2Каталог: Тягачи седельные. Евро-5 // maz.by Тып кабіны: 2-х мясцовая са спальным месцам Рухавік: Deutz AG BF4M 1013 FC Deutz TDC 2013 L04 4V MAN D0834LFL64 Магутнасць, кВт (к.с.): 140 (190) 132 (180) Экалагічны стандарт: Еўра-3 Еўра-4 Еўра-5 Каробка перадач (колькасць перадач): ZF 6S-850 (6) ZF 6S-800 (6) ZF 6S-800 (6) Колавая база, мм: 3000 Вышыня ССП, мм: 950 980 Памер шын: 235/75 R17,5 Размеркаванне масы і нагрузак Падрыхтаваная маса аўтамабіля, кг: 4630 Поўная маса аўтамабіля, кг: 10000 на пярэдні мост, кг: 3800 на задні мост, кг: 6200 Дапушчальная нагрузка на ССП, кг: 5500 5220 У складзе аўтацягніка Паўпрычэп МАЗ-931020 Аб'ём паўпрычэпа, м360 Грузападымальнасць аўтацягніка, кг 12500 Тэхнічна дапушчальная поўная маса аўтацягніка, кг: 21000
Літаратура
Спасылкі МАЗ-447131 на афіцыйным сайце // maz.by
Гл. таксама МАЗ-4371
4471 Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта