Станфард МурНапісанне імя і прозвішча Станфард Мур у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.27. (англ.: Stanford Moore; , — ) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
Біяграфія У 1935 скончыў універсітэт Вандэрбілта. З 1939 у Ракфелераўскім інстытуце медыцынскіх даследаванняў (Нью-Ёрк), з 1952 прафесар гэтага інстытута, у 1950-51 чытаў курс лекцый у Брусельскім (Бельгія) універсітэце, у 1951 працаваў у Кембрыджскім (Вялікабрытанія) універсітэце.
Асноўныя працы Даследаваў будову шэрагу бялкоў, галоўным чынам фермента рыбануклеазы; распрацоўваў храматаграфічныя метады хімічнага аналізу; сумесна з У. Стайнам прапанаваў аўтаматычную апаратуру для храматаграфічнага падзелу і колькаснага вызначэння амінакіслот.
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1972) за асноватворны ўклад у хімію ферментаў (сумесна з К. Анфінсенам і У. Стайнам).
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя