Боб Дылан (), пры нараджэнні Роберт Ален Цымерман (; ) — амерыканскі аўтар-выканаўца песень, паэт, мастак, кінаакцёр. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2016) «за стварэнне новай паэтычнай выразнасці ў рамках амерыканскай песеннай традыцыі»The Nobel Prize in Literature 2016. Bob Dylan.

Роберт Ален нарадзіўся ў бальніцы Святой Марыі 24 мая 1941 года ў Дулуце ў яўрэйскай сям'і. Бабуля і дзядуля Дылана па бацькоўскай лініі, Ганна Кіргіз і Зігман Цымерман, эмігравалі з Адэсы ў ЗША пасля яўрэйскіх пагромаў 1905 года. Ягоныя бабуля і дзядуля па матчынай лініі, Флорэнс і Бэн Стоўн, былі літоўскімі яўрэямі, што прыбылі да ЗША ў 1902 годзе.

Адзін з вядучых прадстаўнікоў руху фолксінгераў у ЗША ў 1960-я г. Спачатку выконваў балады і песні ў традыцыях музыкі кантры (у т.л. «песень пратэсту»), а з 1970-х г. — нярэдка ў стылі рок-музыкі.

Многія яго песні, такія як «Blowin 'in the Wind» і «The Times They Are a-Changin'», сталі гімнамі для руху грамадзянскіх правоў і антываеннага руху ў ЗША. Яго творчасць паспрыяла сціранню межаў паміж узвышанай і вульгарнай культурамі.

Многія крытыкі вельмі высока ацэньвалі ўзровень паэтычнай лірыкі Б. Дылана і нават выказвалі прапановы паставіць яго ў адзін шэраг з вялікімі класічнымі паэтамі. Паводле дадзеных апытання часопіса Rolling Stone — з’яўляецца другой (пасля The Beatles) па значнасці фігурай у гісторыі рок-музыкі. Неаднаразовы лаўрэат самай прэстыжнай музычнай прэміі «Грэмі».

На беларускую мову асобныя песні пераклалі Ян Максімюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур, Раман Яраш4 тэксты па-беларускуБоб Дылан. Так моцна.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы Bob Dylan (1962) The Freewheelin' Bob Dylan (1963) The Times They Are a-Changin''' (1964) Another Side of Bob Dylan (1964) Bringing It All Back Home (1965) Highway 61 Revisited (1965) Blonde on Blonde (1966) John Wesley Harding (1967) Nashville Skyline (1969) Self Portrait (1970) New Morning (1970) Pat Garrett & Billy the Kid (1973) Dylan (1973) Planet Waves (1974) Blood on the Tracks (1975) The Basement Tapes (1975) Desire (1976) Street-Legal (1978) Slow Train Coming (1979) Saved (1980) | Shot of Love (1981) Infidels (1983) Empire Burlesque (1985) Knocked Out Loaded (1986) Down in the Groove (1988) Oh Mercy (1989) Under the Red Sky (1990) Good as I Been to You (1992) World Gone Wrong (1993) Time Out of Mind (1997) "Love and Theft" (2001) Modern Times (2006) Together Through Life (2009) Christmas in the Heart (2009) Tempest (2012) Shadows in the Night (2015) Fallen Angels (2016) Triplicate (2017) Rough and Rowdy Ways (2020) Shadow Kingdom'' (2023)

Спасылкі

4 тэксты па-беларуску Боб Дылан. Так моцна BobDylan.com — афіцыйны сайт

Expecting Rain — Dylan news & events, updated daily.

Катэгорыя:Боб Дылан Катэгорыя:Рок-музыканты ЗША Катэгорыя:Фолк-музыканты ЗША Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200 Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Музыканты Traveling Wilburys Катэгорыя:Іўдзеі, якія прынялі хрысціянства Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША