Брытанскі музей ()  — галоўны гісторыка-археалагічны музей Брытанскай імперыі (цяпер — Вялікабрытаніі) і адзін з найбуйнейшых музеяў свету, другі па наведвальнасці пасля ЛуўраРейтинг посещаемости музеев и выставок // The Art Newspaper Russia № 4 (23). — 2014. — май..

Гісторыя Брытанскі музей быў створаны ў 1753 годзе на аснове трох калекцый — калекцыі вядомага брытанскага ўрача і натураліста Ганса Слоана, калекцыі графа Роберта Харлі, а таксама бібліятэкі антыквара Роберта Котана, якая стала асновай Брытанскай бібліятэкі. Стварэнне музея было зацверджана актам Брытанскага парламента.

Першапачаткова музей размясціўся ў  — арыстакратычным асабняку, размешчаным у лонданскім раёне . Ён адкрыўся для наведвальнікаў ў 1759 годзе. Калекцыя пашыралася за кошт набыцця антычных ваз (1772), т. зв. (1804, 1814), калекцыі мінералаў (1810). У 1814—1815 гады парламент выкупіў у неацэнныя шэдэўры з афінскага Парфенона. Многія з музейных набыткаў (як, напрыклад, Разецкі камень) трапілі ў Англію пры цёмных абставінах. Грэцыя і Егіпет, з якіх былі вывезеныя старажытныя помнікі, да сённяшняга часу патрабуюць іх вяртання назад.

У XIX стагоддзі Брытанскі музей перажываў асабліва бурны перыяд росту. Зборы экспанатаў былі падзелены на аддзелы, у тым ліку нумізматычны, дзе сабраны манеты і медалі розных краін і эпох, у тым ліку старажытнагрэчаскія, старажытнарымскія і персідскія, а таксама на калекцыю караля Георга IV. Заалагічны, батанічны, геалагічны і мінералагічны аддзелы былі пры каралеве Вікторыі выдзелены ў адмысловы і пераведзены ў 1845 ў Паўднёвы Кенсінгтон. На месцы Мантэгю-хаўса быў ў 1823-47 гг. пабудаваны сучасны будынак музея ў стылі класіцызму (архітэктар Роберт Смёрк).

У першай палове XX стагоддзя Брытанскі музей пашырыў свае зборы блізкаўсходняга мастацтва за кошт правядзення брытанскімі археолагамі шматлікіх раскопак у Месапатаміі. Раздзел старажытнаўсходняга мастацтва найбольш каштоўнай часткай свайго збору абавязаны і . З 1926 года брытанскія музей выдае штоквартальны часопіс «British Museum Quarterly». У канцы XX стагоддзя была праведзена перапланіроўка ўнутранай прасторы па праекце Нормана Фостэра.

Бібліятэка

Першапачаткова адным з галоўных скарбаў музея была яго бібліятэка, найбуйнейшая ў Вялікабрытаніі. Чытальная зала Брытанскага музея змяшчалася з 1850-х гадоў у асобным будынку-ратондзе. У XX стагоддзі ў бібліятэку паступілі найстаражытныя друкаваныя кнігі і будысцкія рукапісы з Дуньхуана, Сінайскі кодэкс з Ленінграда і выключная па паўнаце калекцыя гебраістычных тэкстаў. У 1972 г. Брытанскі парламент прыняў рашэнне аддзяліць бібліятэку ад музея, размясціўшы яе ў асобным будынку.

Гл. таксама Бенінская бронза Брошка Фулера

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Археалагічныя музеі Катэгорыя:З’явіліся ў 1759 годзе Катэгорыя:Калекцыі старажытнаегіпецкага мастацтва Катэгорыя:1759 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Лондане Катэгорыя:Музеі Лондана