thumb|Белы леў з Браціслаўскага заапарка Браціслаўскі заапарк () — заапарк у раёне Браціславы Карлава Вес, размешчаны ў лесе на схілах Малых Карпат.

Першыя прапановы пра стварэнне заапарка ў Браціславе датуюцца 1948 годам. У якасці месцаў прапанаваліся Браціслаўскі лесапарк і Млынская даліна, якую і абралі, хоць перш там планаваўся парк культурыZOO Bratislava — História. Будаўніцтва заапарка пачалося ў 1959 годзе, а 9 мая 1960 года адбылося афіцыйнае адкрыццё. Спачатку заапарк размяшчаўся на плошчы каля 9 га, сёння плошча складае 96 га, якую ў 2006 годзе насялялі 1396 жывёл 174 відаўZoological garden Bratislava . У 2006 годзе ў Браціслаўскім заапарку пабывала 203 тыс. наведвальнікаў.

Спасылкі Афіцыйны сайт Браціслаўскага заапарка

Катэгорыя:Славутасці Браціславы Катэгорыя:Заапаркі Славакіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1960 годзе Катэгорыя:1960 год у Браціславе