Марсельеза ( — «марсельская», «марселька») — самая знакамітая песня Вялікай французскай рэвалюцыі, якая стала спачатку гімнам рэвалюцыянераў, а затым і ўсёй Францыі. Першапачаткова Марсельеза называлася «Ваенны марш Рэйнскай арміі». Марш быў напісаны ўвечары 25 красавіка 1792 года ваенным інжынерам Клодам Жазефам Ружэ дэ Лілем праз некалькі дзён пасля аб’яўлення рэвалюцыйнай Францыяй вайны «каралю Багеміі і Венгрыі». З гэтай песняй на вуснах 30 ліпеня таго ж года ў Парыж увайшоў марсельскі добраахвотніцкі батальён.
24 лістапада 1793 года Канвент выбраў Марсельезу ў якасці дзяржаўнага гімна Францыі. Марсельеза перажыла розныя рэжымы і няміласць.
Пасля падзей 1848 года, калі рэвалюцыйная хваля пракацілася па ўсёй Еўропе, Марсельеза стала песняй рэвалюцыянераў па ўсім свеце: у Італіі, Польшчы, Венгрыі. Яна гучала на палях бітваў і падчас Парыжскай камуны ў 1871 годзе. Апошні раз была забаронена рэжымам Вішы падчас Другой сусветнай вайны (з 1940 па 1944 гімнам Францыі была песня «Маршал, мы тут!»), але ў 1944 годзе зноў была абвешчана гімнам Францыі.
Арыгінальны тэкст песні
La MarseillaiseПершы куплетПрыпеў :Куплет 2ПрыпеўКуплет 3ПрыпеўКуплет 4ПрыпеўКуплет 5ПрыпеўКуплет 6ПрыпеўКуплет 7(так званы дзіцячы куплет)Прыпеў
Песні па матывах Існуюць песні, заснаваныя на тэксце або музыке Марсельезы, напрыклад, «Беларуская Марсельеза» Змітра Бойкі (тарашкевіцай)Беларуская Марсельеза Змітра Бойкі — vershy.ru.
У культуры У амерыканскім фільме «Касабланка» (1942) Марсельезу пачынае спяваць чэхаславацкі лідар падполля Віктар Лазла ў адказ на спяванне нацыстамі «Варты на Рэйне», што прыводзіць да закрыцця паліцыяй Café Américain, дзе адбываліся падзеі. У калядным выпуску брытанскага сіткама «Айцец Тэд» (1996) Марсельезу ўключае а. Дугал МакГуаер, каб заставіць устаць а. Джэка Хэкета, які прымушае ўсіх спяваць песню.
Гл. таксама Сімвалы Французскай Рэспублікі
Спасылкі La Marseillaise Mireille Mathieu — La Marseillaise MP3
Крыніцы
Катэгорыя:Дзяржаўныя гімны Катэгорыя:Песні Вялікай французскай рэвалюцыі Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Францыі Катэгорыя:Песні 1792 года Катэгорыя:Гімны Катэгорыя:Маршы