Фрыдрых Іозеф Дзюрэнмат (; , Кональфінген — , Нёўшатэль) — швейцарскі празаік, публіцыст, драматург і мастак-экспрэсіяніст. Адзін з майстроў псіхалагічнага дэтэктыва.
Спектаклі паводле п'ес Дзюрэнмата неаднаразова ставіліся на беларускай сцэне, у прыватнасці «Ромул Вялікі» — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, «Фізікі» — у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага.
Творы
П'есы 1947 — «Бо сказана» («Es steht geschrieben») 1948 — «Сляпы» («Der Blinde») 1949 — «Ромул Вялікі» («Romulus der Grosse») 1952 — «Шлюб спадара Місісіпі» («Die Ehe des Herrn Mississippi») 1953 — «Анёл прыходзіць у Вавілон» («Ein Engel kommt nach Babylon») 1957 — «Візіт старой дамы» («Der Besuch der alten Dame») 1959 — «Франк V: Опера прыватнага банка» («Frank der Fünfte: Oper einer Privatbank»). П'еса для музычнага тэатра. 1962 — «Фізікі» 1970 — «Граем Стрынберга» («Play Strindberg») «Titus Andronicus» «Метэор» 1971 — «Партрэт планеты» («Porträt des Planeten», бел. пераклад: Лявон Баршчэўскі) 1972 — «Саўдзельнікі»
Раманы 1952 — «Суддзя і яго кат» («Der Richter und sein Henker») 1953 — «Падазрэнне» («Der Verdacht») 1958 — «Абяцанне», («Das Versprechen») 1985 — «Юстыцыя» (бел. пераклад: Васіль Сёмуха) 1989 — «Цясніна Дагарынагамі» («Durcheinandertal»)
Беларускія пераклады Партрэт планеты / Пераклад Л. Баршчэўскага // Пры зачыненых дзвярах. Мінск, 1994. Юстыцыя / Пераклад В. Сёмухі. Мінск, 2009.
Спасылкі Партрэт Планеты. П'еса
Катэгорыя:Пісьменнікі Швейцарыі Катэгорыя:Мастакі Швейцарыі Катэгорыя:Драматургі Швейцарыі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Аўтары дэтэктыўнай прозы