Ураган «Айрын» () — тайфун, трапічны цыклон, які прайшоў у канцы жніўня 2011 года. Ураган «Айрын» з’яўляецца актыўным Атлантычным ураганам, які прычыніў значную шкоду шматлікім краінам Карыбскага басейна, усходняму ўзбярэжжу ЗША і атлантычнаму ўзбярэжжу Канады. Узнік на ўсход ад Малых Антыльскіх астравоў. Меў папераменна ад першай да трэцяй катэгорыі небяспекі з парывамі ветра да 190 км/гадз.
Эвакуацыю абвясцілі ў некаторых частках штатаў Дэлавэр, Мэрыленд, Нью-Джэрсі і Паўночная Караліна.
Надзвычайнае становішча абвясцілі ў 6 штатах: Паўночная Караліна, Мэрыленд, Вірджынія, Дэлавэр, Нью-Джэрсі і Нью-Ёрк.
27 жніўня ў ЗША было абвешчана пакінуць дамы прыблізна мільёну чалавек у штаце Нью-Джэрсі, 315 тысячам — у Мэрылендзе, 200 тысячам — у Вірджыніі, 100 тысячам — у Дэлавэры, 270 тысячам — у Нью-Ёрку.
Наступствы ўрагану У Карыбскім басейне вялікі вецер і лівень прывялі да паводак і праблем з пастаўкай электрычнасці. Ураган «Айрын» прыйшоў сталіцу Багамскіх аставоў — Насау, дзе вецер пазрываў дахі з будынкаў і паваліў дрэвы. У Пуэрта-Рыка амаль палова насельніцтва засталася без электрычнасці. Больш за 100 тысяч пацярпелі ад перабояў з падачай вады. Загінула 62-гадовая жанчына. У ЗША 273 тысячы чалавек засталіся без электрычнасці, 2 пірсы атрымалі пашкоджанні, 3 чалавекі загінулі ў Паўночнай Караліне. 1 дзіця загінула ў Вірджыніі. У штаце Мэрыленд у нядзелю праз ураган адключыўся адзін з энергаблокаў АЭС «Калверт Кліфс». Прычынай стала пашкоджанне трансфарматара кавалкам алюмінію, сарванага ўраганным ветрам з аднаго з будынкаў. Аднак адміністрацыя АЭС запэўніла, што ўзровень пагрозы, звязанай з гэтым пашкоджаннем, мінімальны. У Нью-Ёрку затоплены станцыі метро пад Ніжнім Манхэтэнам, значнае скопішча вады адзначаецца і ў Брукліне. Нядаўна стала вядома, што паводка пачалася і ў г. Дарбі, штат Філадэльфія, дзе ў некаторых раёнах вада дасягнула ўзроўню шыльдаў і дарожных знакаў.
+ Ахвяры па месцазнаходжаннях Мясцовасць Смерці Зніклыя Пуэрта-Рыка 1 0 Дамініканская Рэспубліка 3 7 Гаіці 2 0 ЗША 45 0 Канада 1 0 Усяго 54 8
Гл. таксама Трапічны шторм Хасэ, 2011
Спасылкі Ураган Ирина приближается к США The NHC’s advisory archive for Hurricane Irene NASA's storm data on Hurricane Irene
Катэгорыя:Атлантычныя ўраганы Катэгорыя:2011 год у ЗША Катэгорыя:Жнівень 2011 года Катэгорыя:Сезон атлантычных ураганаў 2011