Санкт-Пёльтэн () — горад у Аўстрыі, сталіца і найбуйнейшы горад зямлі Ніжняя Аўстрыя. Насельніцтва — 49 121 чалавек (2001).
Транспарт Праз горад праходзяць аўтамабільная і чыгуначная магістраль Вена — Лінц, дарогі на Крэмс і Марыяцэль, а таксама чыгуначная лінія на Крэмс, Тульн-на-Дунаі, Хайнфельд, Санкт-Эгід-ам-Нойвальдэ, Манк і Марыяцэль. Дарога на цягніку ад Вены займае каля 40 хвілін, ад Лінца каля 50 хвілін.
Гісторыя У часы Старажытнага Рыма на месцы Санкт-Пёльтэна размяшчаўся рымскі горад Эліум Цэнтыум (Aelium Cetium). Санкт-Пёльтэн сфарміраваўся ў VIII стагоддзі вакол бенедыкцінскага абацтва Св. Іпаліта (), заснаванага ў 771 годзе, якое і дало імя горада. Афіцыйна правы горада Санкт-Пёльтэн атрымаў у 1159 годзе.
Да 1490 года належаў біскупству Пасау, з 1785 года сам стаў цэнтрам біскупства. У 1986 годзе стаў сталіцай зямлі Ніжняя Аўстрыя.
Славутасці thumb|right|200px|Кафедральны сабор
Ратушная плошча. Цэнтр старога горада. Пасярод плошчы — калона Святой Тройцы (1782). Францысканская царква знаходзіцца з поўначы ратушнай плошчы. Пабудавана ў 1768 годзе ў стылі ракако. Ратуша. Будынак ратушы на паўднёвым боку ратушнай плошчы пабудаваны ў XIV стагоддзі, з тых часоў шматразова перабудоўваўся. Барочны фасад ратушы створаны ў 1727 г. Манастыр кармелітак. Цяпер у ім размяшчаецца гарадскі музей. Саборная плошча. Цэнтр былога рымскага горада Эліум Цэнтыум. На плошчы кафедральны сабор (XII стагоддзе, шматразова перабудоўваўся, апошні раз у стылі барока ў 1722 г.). Вышыня званіцы 77 метраў. Рэзідэнцыя біскупа. Пабудавана ў 1653 г. Цяпер у ёй епархіяльны музей, дзе выстаўлены прадметы рэлігійнага мастацтва. Замак Потэнбрун у Потэнбруне. У палацы экспануецца калекцыя сярэднявечных кубкаў.
Музеі Гарадскі музей Санкт-Пётэльна Епархіяльны музей Музей Ім Хоф Гістарычны музей Ніжняй Аўстрыі
Гарады-пабрацімы Курасікі, Японія (1957) Хайдэнхайм, Германія (1967) Клішы, Францыя (1968) Брно, Чэхія (1990) Алтуна, ЗША (2000) Ухань, Кітай (2005)
Літаратура
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Гарады Ніжняй Аўстрыі