Фізічная геаграфія — сістэма навук, якія вывучаюць структуру, дынаміку і функцыянаванне геаграфічнай абалонкі і яе структурных частак — прыродна-тэрытарыяльных комплексаў і іх кампанентаў, для мэт навуковага абгрунтавання тэрытарыяльнага размяшчэння грамадства, рацыянальнага прыродакарыстання і геаграфічнага прагнозу. Фізічная геаграфія з'яўляецца часткай геаграфіі і прыродазнаўства.
Фізічная геаграфія падзяляецца на наступныя раздзелы: агульнае землязнаўства, якое вывучае агульныя заканамернасці будовы і развіцці геаграфічнай абалонкі Зямлі і яе буйных структурных частак; ландшафтазнаўства, якое вывучае прыродныя геасістэмы рэгіянальна-лакальнага рангу.
Да фізічнай геаграфіі часткова адносіцца група фізіка-геаграфічных навук, якія вывучаюць асобныя кампаненты прыроднага асяроддзя: палеагеаграфія, геамарфалогія, кліматалогія, гідралогія сушы, акіяналогія, гляцыялогія, геакрыялогія, геаграфія глеб, біягеаграфія.
Кожная з іх таксама адносіцца і да адной з сумежных прыродазнаўчых навук (напрыклад, геамарфалогія — да геалогіі, біягеаграфія — да біялогіі і г. д.).
Фізічная геаграфія звязана таксама з картаграфіяй і з эканамічнай геаграфіяй.
Гл. таксама Эканамічная геаграфія Анатоль Рыгоравіч Ісачанка
Катэгорыя:Раздзелы геаграфіі