right|500px|thumb|Адміністрацыйны падзел Перу Адміністрацыйны падзел Перу змяняўся час ад часу, пачынаючы з таго моманту, калі дзяржава атрымала незалежнасць ад Іспаніі напачатку XIX стагоддзя. Старыя правінцыі былі перафармаваны, або ліквідаваны па розных прычынах. Да 2002 года дзяржава падзялялася на 24 дэпартамента — да ўтварэння новых рэгіёнаў. 18 лістапада 2002 года, у адпаведнасці з выдадзеным указам, тэрыторыя была падзелена на 25 рэгіёнаў. Гэтыя рэгіёны ўтвораны з правінцый, якія, у сваю чаргу, складаюцца з раёнаў. Такім чынам, у Перу 195 правінцый і 1833 раёна. Горад Ліма, сталіца, размешчаная ў цэнтральнай частцы ўзбярэжжа краіны, уваходзіць у асобную правінцыю. Асаблівасць правінцыі Ліма-Метрапалітана ў тым, што яна не належыць да ліку ўсіх 25 рэгіёнаў.

Лічбамі на карце адзначаны рэгіёны:

1. Амасонас

2. Анкаш

3. Апурымак

4. Арэкіпа

5. Аякуча

6. Кахамарка

7. Кальяа

8. Куска

9. Уанкавеліка

10. Уанука

11. Іка

12. Хунін

13. Ла-Лібертад

14. Ламбаеке

15. Ліма-Метрапалітана

16. Ліма

17. Ларэта

18. Мадрэ-дэ-Д'ёс

19. Рэгіён Макегуа

20. Паска

21. П'юра

22. Сан-Марцін

23. Пуна

24. Такна

25. Тумбес

26. Укаялі

it:Perù#Geografia_politica

no:Peru#Administrativ_inndeling