Хары Хермані Холкеры (; 6 студзеня 1937, Орыпяя — 7 жніўня 2011, ХельсінкіValtioneuvos Harri Holkeri on kuollut) — фінскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Фінляндыі (1987—1991), старшыня Генеральнай Асамблеі ААН (2000—2001), былы глава UNMIK, былы глава фінскай партыі «Нацыянальная кааліцыя».

Біяграфія Нарадзіўся ў фінска-швецкай сям’і Анці Холкеры і Майрэ Ахлгрэн у камуне Орыпяя. Неўзабаве сям’я пераехала ў горад Тояла. Менавіта там будучы палітык атрымлівае адукацыю, становіцца актывістам скаўцкага руху.

Скончыў паліталагічны факультэт Хельсінкскага ўніверсітэта. У 1970 годзе Холкеры выбраны ў парламент Фінляндыі.

Балаціраваўся ў прэзідэнты Фінляндыі двойчы — у 1982 і 1988 гадах.

Унёс вялікі ўклад у міжнародную міратворчую дзейнасць. У прыватнасці, ён быў аўтарам мірнага плану Паўночнай Ірландыі ў канцы 90-ых гадоў. Каралева Вялікабрытаніі Елізавета II узнагародзіла яго рыцарскім ордэнам Брытанскай імперыі.

У 2003 годзе ён узначаліў адміністрацыю ААН у Косава.

Сканаў пасля працяглай хваробы 7 жніўня 2011 года.

Асабістае жыццё У 1960 годзе Холкеры жаніўся на Мар’е-Лійсэ Лепісцё (), у іх нарадзілася двое дзяцей — Юка (Jukka, нар. 1962) і Кацью (Katju, нар. 1964).

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Фінляндыі Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Фінляндыі пры ААН