Вернер Арбер (; ) — швейцарскі мікрабіёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі ў 1978 годзе разам з Д.Натансам і Г.Смітам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў.
Біяграфія У 1949—1953 гадах вучыўся ў Швейцарскай політэхнічнай школе, дзе займаўся ізатопам Cl-34. Пасля заканчэння політэха ў 1953 годзе пачаў працаваць у біяфізічныя лабараторыі ўніверсітэта Жэневы ў галіне электроннай мікраскапіі. Займаўся даследаваннямі мутантамі бактэрыяфага лямбда, якія ляглі ў аснову яго доктарскай дысертацыі.
У 1958—1960 гадах працаваў ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі, затым зноў вярнуўся ў Жэневу. У 1971 годзе перайшоў ва ўніверсітэт Базеля.
14 студзеня 2011 года стаў кіраўніком Папскай акадэміі навук. Ён стаў першы пратэстантам, які заняў гэты постПротестант стал главой Папской Академии Наук http://news.christusimperat.org/ru/protestant-stal-glavoi-papskoi-akademii-nauk#point .
Аўтар навуковых прац па вывучэнні структуры і функцыянавання віруснага геному.
Сфармуляваў прынцып штамаспецыфічнай рэстрыкцыі і мадыфікацыі ДНК. У 1962 годзе адкрыў новы клас ферментаў, якія спецыфічна ўзаемадзейнічаюць з ДНК і дзеянне якіх накіравана супраць чужароднай ДНК.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.
Спасылкі
Аўтабіяграфія Вернера Арбера на сайце Нобелеўскага камітэта Відэаінтэрв’ю з Арберам Арбер, Вернер. Біяграфія на сайце электроннай бібліятэкі «Навука і тэхніка»
Катэгорыя:Постаці швейцарскай мікрабіялогіі Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Постаці швейцарскай генетыкі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі са Швейцарыі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Папскай акадэміі навук