Плошча Францішка Багушэвіча — плошча ў Маскоўскім раёне горада Мінска.
Характарыстыка Плошча названая ў гонар Францішка Багушэвіча (1840—1900) — беларускага паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, публіцыста і перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў і класікаў новай беларускай літаратуры.
Плошча Францішка Багушэвіча знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Клары Цэткін, Нямігі з праспектам Дзяржынскага.
Раней ва ўжытку выкарыстоўвалася неафіцыйная назва — плошча Нагіна (па вуліцы Нагіна, былой Вяземскай, якая праходзіла праз плошчу).
Транспарт Прыпынак «Музычны тэатр»:
аўтобус: 23, 46, 57, 74с, 78, 151э, 958;
тралейбус: 4, 7, 12, 29, 36, 37, 40, 44, 46, 53;
маршрутнае таксі: 1019, 1109, 1053, 1153.
Пад плошчай знаходзіцца аднайменная станцыя Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна.
Багушэвіча