Первез Мушараф (, Дэлі, Брытанская Індыя — , Дубай, ААЭ) — ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч Пакістана. Генерал, прэзідэнт Пакістана, прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку бяскроўнага дзяржаўнага перавароту.

Дзяцінства, адукацыя Мушараф нарадзіўся ў Дэлі, у сям’і клерка міністэрства замежных спраў і быў другім з трох сыноў. У 1947 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Карачы (Пакістан). У маленстве жыў у Турцыі, бо яго бацька служыў там дыпламатам. У Пакістане вучыўся ў хрысціянскіх школах, а затым атрымаў ваенную адукацыю ў Ваеннай акадэміі.

Ваенная кар’ера Неўзабаве пасля заканчэння Ваеннай акадэміі, удзельнічаў у двух войнах супраць Індыі.

Первез Мушараф займаў розныя пасады ва ўзброеных сілах Пакістана, уключаючы камандуючага пяхотнай дывізіяй (1991) і камандуючага элітнага 1-га корпуса (1995). З’яўляўся намеснікам начальніка сакратарыята міністэрства абароны Пакістана, з 1993 па 1995 год займаў пасаду генеральнага дырэктара ўпраўлення агульнавайсковых аперацый галоўнага камандавання ўзброеных сіл.

7 кастрычніка 1998 года ўзведзены ў генералы і прызначаны начальнікам штаба сухапутных войскаў Пакістана.

На чале дзяржавы Первез Мушараф прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту і кіраваў краінай да 2008 года.

Пасля адстаўкі З 2014 года ў адносінах да яго ішлі судовыя пасяджэнні аб дзяржздрадзе. З 2016 экс-прэзідэнт жыве ў Дубаі. За мяжу яго адпусцілі на лячэнне, і на судзе ён не быў ні разу. 17 снежня 2019 года былога прэзідэнта Пакістана завочна прысудзілі да смяротнага пакаранняnashaniva.by. 13 студзеня 2020 смяротны прысуд быў скасаваны. Вышэйшы суд у Лахоры прызнаў неканстытуцыйным фармаванне складу спецыяльнага трыбуналу, які завочна судзіў Первеза Мушарафаsvaboda.org.

Спасылкі