Генрых Ігнат Франц фон Бібер (, 12 жніўня 1644, Вартэнберг, цяпер Чэхія — 3 мая 1704, Зальцбург) — аўстрыйскі кампазітар і скрыпач родам з Багеміі.

Біяграфія Вучыўся ў Іагана Генрыха Шмельцэра. У 1660-х гадах — музыкант на службе ў князя-біскупа Аламаўцкага. Каля 1670 г. паступіў у прыдворную капэлу Зальцбурга, з 1684 г. — капельмайстар. Скрыпач-віртуоз, што адбілася ў яго скрыпічных санатах, дзе сустракаюцца цяжкія пасажы, выкарыстаная скардатура — змена звычайнай наладкі струн і г. д.

Выбраныя запісы Requiem à 15 Vesperae à 32, Эн Грым, Кай Весель, Пітэр дэ Грот, Марсель Рэянс, Сайман Дэвіс, Рэнэ Стэр, Кіс-Ян дэ Конінг, Амстэрдамскі барочны аркестр і хор, Тон Купман — Missa Bruxellensis — Хордзі Саваль, Канцэрт нацый, La Capella Reial de Catalunya — Alia Vox 9808 Requiem / Battalia — Хордзі Саваль, Канцэрт нацый, La Capella Reial de Catalunya — Alia Vox 9825 The Rosary Sonatas — Harmonia Mundi 907321 Бібер: Пасакалія для альта сола, аранжыроўка Марка Мішанья (жывы) — MM08 — Марка Мішанья, альт

Крыніцы

Спасылкі Персанальная старонка

Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Аўстрыі Катэгорыя:Кампазітары Аўстрыі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Скрыпачы Аўстрыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1644 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1704 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Зальцбургу Катэгорыя:Кампазітары эпохі барока Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў