9/12 Прынца Валійскага Каралеўскі ўланскі полк () — кавалерыйскі полк у складзе брытанскай арміі. Полк у яго сапраўдным выглядзе быў сфарміраваны 11 верасня 1960 года ў гарнізоннай царкве Тыдварта ў выніку аб’яднання 9-га Яе Вялікасці Каралеўскага ўланскага палка і 12-га ўланскага палка. Запісы абвяшчаюць:
З моманту фарміравання полк дыслакаваўся ў Афганістане, Белізе, Босніі, Германіі, Іраку, Канадзе, Кіпры, Косава, Кувейце, Паўночнай Ірландыі і Саудаўскай Аравіі. У шэрагу гэтых краін полк удзельнічаў у баявых дзеяннях.
Існуе дабрачынная асацыяцыя, задачай якой з’яўляецца дапамога ўсім цяперашнім і мінулым членам палка (роўна як і членам падраздзяленняў, з якіх ён быў створаны).
Аперацыі
Неўзабаве пасля ўтварэння полк быў пераведзены ў Паўночную Ірландыю. З верасня 1962 года полк год прабыў на Блізкім Усходзе і далей перабазіраваўся ў Германію. 15 ліпеня 1965 года каралева Елізавета II, як галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, прыняла парад з удзелам палка. Яшчэ раз каралева наведала полк 9 мая 1970 года. Цесная сувязь з горадам Дэрбі прывяла да ўзнагароджання палка прывілеяй Freedom of the City 10 мая 1972 года.
У 1972 годзе полк прыняў удзел ва ўрэгуляванні канфлікту ў Паўночнай Ірландыі. Полк актыўна ўдзельнічаў у аперацыях у Босніі пачынаючы з 1992 года.
Палкавая малітва
Палкавы музей Палкавы музей фарміравання працуе ў рамках Музея і мастацкай галерэі Дэрбі. Уваход у музей — бясплатны, хоць прымаюцца ахвяраванні на падтрыманне калекцыі. У сучасны выгляд галерэя была прыведзеная на сродкі гранта ад Heritage Lottery Fund (HLF) сумесна з 9/12 Прынца Валійскага Каралеўскага ўланскага палка, гарадскім саветам Дэрбі і падраздзяленнямі Derbyshire Yeomanry, Worcestershire і Sherwood Foresters. Адкрыццё абноўленай галерэі адбылося 25 кастрычніка 2008 года. Было выстаўлена каля 200 новых аб’ектаў, у тым ліку макет вежы танка, зброя, медалі, поўнапамерныя рэканструкцыі ўланаў часоў Першай сусветнай вайны і невялікі кавалачак траншэі тых жа часоў разам з гукавымі эфектамі. Экспазіцыя суправаджаецца аўдыё-відэа гідам.
Катэгорыя:Музей і мастацкая галерэя Дэрбі