Сэр Джозеф Джон Томсан ( — ) — англійскі фізік, які адкрыў электрон, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1906). Заснавальнік міжнароднай навуковай школы фізікаў-эксперыментатараў. Бацька Д. П. Томсана.
Біяграфія Томсан нарадзіўся ў Чытэм-Хіле (Cheetham Hill) паблізу Манчэстэра. Вывучаў фізіку ў лабараторыі Бальфура Сцюарта ў Оўенс-каледжы ў Манчэстэры, затым ў 1876 годзе выйграў стыпендыю на навучанне ў Кембрыджы, дзе правучыўся да 1880 года. З 1882 года лектар па матэматыцы ў Трыніці-каледжы (Кембрыдж). З 1884 года замясціў Рэлея, стаўшы прафесарам фізікі на кафедры эксперыментальнай фізікі ў Кембрыджы. У 1882 годзе ўдастоены прэміі Адамса за сачыненне пра рух віхураў («Treatise on the motion of vortex rings»). У 1890 годзе ажаніўся з Розай Пейджт (Rose Paget), у іх было двое дзяцей. У 1918 годзе ўзначаліў Трыніці-каледж.
Навуковая дзейнасць У 1881 годзе Дж. Дж. Томсан увёў паняцце электрамагнітнай масы, назваўшы гэтак тую частку масы, якая абумоўлена энергіяй электрастатычнага поля зараджанай часціцы. Гэтая праца лічыцца першай працай, у якой абмяркоўваецца сувязь энергіі і масы.
У 1897 годзе адкрыў электрон, за што ў 1906 годзе быў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы з фармулёўкай «за даследаванні праходжання электрычнасці праз газы». Сын Томсана Джордж Паджэт Томсан (George Paget Thomson, 1892—1975) таксама з часам стаў Нобелеўскім лаўрэатам па фізіцы — у 1937 годзе за эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях.
Дж. Дж. Томсан незалежна ад К. Браўна сканструяваў электронна-прамянёвую трубку (1897). Прапанаваў прынцып дзеяння мас-спектрометра (1907), метад парабал для вызначэння мас часціц у іонных пучках (1911). Атрымаў першыя эксперыментальныя звесткі аб існаванні ізатопаў і адкрыў два ізатопы неону.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Прэзідэнты Каралеўскага таварыства Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Х’юза Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Ганаровыя члены РАН, 1917—1925 Катэгорыя:Ганаровыя члены АН СССР Катэгорыя:Адмаўляльнікі тэорыі адноснасці