Беларуска-амерыканскае аб’яднанне (БАА) — грамадская арганізацыя Нью-Ёрку, якая займаецца культурна-асветнай дзейнасцю сярод беларускіх эмігрантаў у ЗША.
БАА заснавана 5 чэрвеня 1965 г. у выніку непаразумення старшыні БАЗА К. Мерляка і яго паплечнікаў, з прэзідэнтам Рады БНР М. Абрамчыкам. Сярод яго найбольш актыўных членаў, акрамя старшыні Кастуся Мерляка, былі Васіль Шчэцька, Пётр Мільяновіч, Васіль Захаркевіч, Васіль Юрцэвіч, Ян Казлякоўскі, Пётр Зыбайла і інш. У верасні 1965 члены БАА паспрабавалі з’явіцца на Кангрэс БАЗА, які прайшоў у Хайленд-Парку (Нью-Джэрсі), аднак мандатная камісія не прызнала іх паўнамоцтваў.
У канцы 1965 г. кіраўніцтва БАА распаўсюдзілі зварот да беларусаў Нью-Ёрку і ваколіццаў, дзе зазначала, што былыя сябры Акруговай управы БАЗА (хто жадае) аўтаматычна станавіліся членамі Аб’яднання: Бюлетэнь. Беларуска-Амэрыканскае Аб’яднаньне Нью-Ёрку = Bulletin. Byelorussian-American Union of New York. — 1966. — № 101. — Feb. — Hod vyd. 1. — С.
У 1966 г. БАА сумесна з БККА адсвяткавалі 48-я гадавіны БНР у гатэлі «Асторыя» на Таймз-Сквер у Нью-Ёрку, на якой прысутнічала каля 300 удзельнікаў.
У 1969 г. на VI Кангрэсе камітэту ў склад БККА былі прыняты БАА і парафія Св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (парафія прыхільнікаў БАА). Дэлегатамі ад БАА і парафіі на Кангрэсе былі Кастусь Мерляк, Васіль Шчэцька, Васіль Юрцэвіч, Сяргей Рагалевіч, Святаслаў Коўш, Ян Казлякоўскі, Васіль Захаркевіч, Пётр Саўчыц, Леанід Ляўковіч, Пётр Мельяновіч.Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16). — С. 141.
Старшыні Кастусь Мерляк
Літаратура
Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі: Праніклівасьць і практычны падыход / Канстанцін Мерляк. — Нью-Ёрк: [б.в.], 1992. — 476 с.: іл.
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў ЗША Катэгорыя:1965 год у ЗША