Павел Георгіевіч Тапузідзіс (нар. , Абхазская АССР) — беларускі прадпрымальнік. Ганаровы консул Грэцыі і Румыніі ў Беларусі.
Маці — настаўніца рускай мовы. З’ехаў з Грузінскай ССР, з уласных слоў, праз дыскрымінацыю там грэкаў, каб атрымаць адукацыю пажаданай спецыяльнасціМарціновіч Я. Павел Тапузідзіс: «Выдам загад…». У адной з мінскіх ВНУ«Крупным планом»… атрымаў адукацыю інжынера-мостабудаўніка. Працаваў у БССР у мостабудаўнічай галіне. У 1987 годзе быў звольнены. З партнёрамі арганізаваў у Рудзенску кааператыў «Пластикат», які праіснаваў 12 гадоў і займаўся вырабам штучных кветак і жалобных вянкоў, удзел у прадпрыемстве даў пэўныя сродкі.
Займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, у тым ліку вырабам цацак, гандлем цыгарэтамі. На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў малое прадпрыемства «Прыма», якое вырабляла цыгарэты «Беломор-канал», а потым і запалкі «Пламя Октября». Пасля ўвядзення дзяржаўнай манаполіі тытунёвы бізнес Тапузідзіса перапыніўся. У 1996 годзе атрымаў ліцэнзію на выпуск цыгарэт. Станам на 2015 год яго прадпрыемства ТАА «Табак-Инвест», разам з дзяржаўнай фабрыкай «Нёман», манапаліст беларускага цыгарэтнага рынку. Павел Тапузідзіс старшыня праўлення ТАА «Табак-Инвест» (асноўныя актывы — тытунёвая фабрыка і сетка гандлёвых цэнтраў «Карона»), якое шэраг гадоў уваходзіць у дзясятку буйнейшых падаткаплацельшчыкаў Мінска. У 2015 годзе Тапузідзіс прагназаваў, што праз два гады можа стаць першым у Беларусі мільярдэрам.
Павел Тапузідзіс займаецца дабрачыннасцю, але канкрэтызацыю яе адрасатаў лічыць недарэчнай. Збірае савецкі фарфор, паводле ўласных слоў, у зборы ёсць дзівосныя, вельмі прыгожыя рэчы, але не лічыць сябе сапраўдным калекцыянерам. Мае вялікую бібліятэку, якую збірае з савецкіх часоў, у маладосці любіў творчасць Эрыха Марыі Рэмарка, што, на яго думку, значна ўплыла на яго, шмат чытаў Льва Талстога, зараз ахвотна чытае фантастыку. Яшчэ адно захапленне — гадзіннікі, сам Тапузідзіс носіць Patek Philippe. Таксама калекцыянуе значкі.
Павел Тапузідзіс лічыць асабіста для сябе важнай грамадзянскую пазіцыю і адказнасць. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 года быў памочнікам старшыні адной з выбарчых камісій. Паводле меркавання некаторых СМІ, Тапузідіс набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі. Па некаторых сцвярджэннях, Тапузідзіс блізкі да другога сына Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя. Згодна з прадстаўленымі Кіберпартызанамі звесткамі, у 2016 годзе Тапузідзіс лётаў на грэчаскі курорт з Дзмітрыем Лукашэнкам, яго жонкай, дзецьмі і маці. Тапузідзіс — дэлегат IV Усебеларускага народнага сходу. У час прэзідэнцкіх выбараў 2010 года быў старшынёй участковай выбарчай камісіі № 26 (Мінск, вул. Панчанкі, 56, СШ № 23) у склад якой прапанаваны працоўным калектывам бухгалтэрыі ТАА «Табак-инвест».
Мае катэдж у Драздах, рэзідэнцыю на возеры Мядзел (пабудавана ТАА «Табак-инвест» як аздараўленчы цэнтр). Таксама Тапузідзісу прыпісваюць сядзібу на тэрыторыі Robinson Club. Паводле гарадской легенды, яму ж належыць сядзіба побач «Кароны» на вуліцы Кальварыйскай у Мінску.
Брат — Віталій Тапузідзіс, вядомы са СМІ затрыманнем па падазрэнні ў дачы хабару. Жонка — Ірына Тапузідзіс, кіраўнік дабрачыннага фонду «Родник доброты». Трое дзяцей, у тым ліку сын Георгій Тапузідзіс.
Санкцыі У 2022 годзе Тапузідзіс трапіў пад санкцыі Канады.
5 снежня 2023 года Тапузідзіс, «Табак-инвест» і яго дырэктар Віктар Пятровіч былі ўнесеныя ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.
Літаратура
Спасылкі ()
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Абхазіі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя консулы Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША