Уiльям Дзьюсбэры (; — ) — спецыяліст па працы з эмаллю і брытанскі прадпрымальнік XVIII стагоддзя, заснавальнік Royal Crown Derby і ўладальнік парцалянавых фабрык каля Боў, Чэлсі, Дэрбі і Лонгтан Хола.
Біяграфія
Уiльям Дзьюсбэры нарадзіўся 7 верасня 1725 года. Ужо каля 1742 працаваў з эмаллю ў Лондане, дзе заставаўся да 1753. Пазней, у 1754—1755 гадах, жыў і працаваў у Лонгтан-Хол, дзе пражываў і яго бацька. У 1756 годзе, назапасіўшы дастаткова грошай, па азнаямленні з вядучымі парцалянавымі мануфактурамі і іх вырабамі, ён вырашыў заснаваць сваю парцалянавую фабрыку ў Дэрбі на Нотынгем Роўд. Гэты праект фінансавалі мясцовыя банкіры Джон і Крыстафер Хіт. Таксама сваім вопытам дзяліўся мясцовы ганчар Андрэ Планшэ. У 1789 годзе, пасля банкруцтва Хіта, ён узяў бізнес цалкам на сябе. Памёр у лістападзе 1786, перадаўшы фабрыку ў спадчыну свайму сыну, Уільяму Дзьюсбэры II.
Уiльям Дзьюсбэры быў членам Філасофскага таварыства ДэрбіAlbert Edward Musson, Eric Robinson. Science and technology in the Industrial Revolution. — Manchester University Press ND, 1969. — P. 163. — 534 p. — ISBN 0719003709.
Прадукцыя кампаніі Royal Crown Derby, заснаванай Дзьюсбэры, выстаўлена ў шэрагу музеяў — такіх, як Музей Вікторыі і Альберта і Музей і мастацкая галерэя Дэрбі.
Катэгорыя:Прадпрымальнікі Вялікабрытаніі