Казялец е́дкі, курыная слепата, кураслеп (Ranúnculus ácris) — расліна, адзін з відаў роду Казялец сямейства .
Назва
Казялец едкі, гладышнік, курачча слепата, ладышнікFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, казлы, казялкі Ботанический словарь, Спб, 1878Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888, зараза, казелец, казялец лугавыВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., казлы, курыная сляпатаШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, казялецДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
Апісанне thumb|left|Казялец едкі. Казялец едкі — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 30-100 смЛекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича).
Лісце — ніжняе — доўгачаранковае, даўжынёй 5—10 см, пяцівугольныя, пальчатараздзельнае; верхняе — сядзячае, трохраздзельнае з лінейнымі, зубчастымі долямі.
Кветкі — ярка-жоўтага колеру, дасягаюць 2 см у дыяметры, адзіночныя ці сабраны ў суквецце паўпарасонік. Чашалісцікаў пяць; пялёсткаў — пяць; мноства тычачак і песцікаў. Цвіце з мая да восені Формула кветкі: ..
Плод — шматарэшак.
125px|center<p style="font-size: 85%">Агульны выгляд232px|center<p style="font-size: 85%">Кветка145px|center<p style="font-size: 85%"> Плод
Арэал
Распаўсюджаны ў Беларусі, Украіне, еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе. У Беларусі сустракаецца паўсюдна.
Таксанамія
Хімічны склад Расліна змяшчае лятучае едкае рэчыва з рэзкім пахам — протаанеманін (анеманол) тыпу камфары, што раздражняе слізістыя абалонкі вока, носа, гартані і ўнутраных органаў, каратыноід флаваксантын, сапапіны, алкалоіды, аскарбінавую кіслату, сардэчныя гліказіды і флавонавыя злучэнні.
Вельмі ядавіты. На скуры чалавека трава казяльца выклікае пачырваненне, сверб, бурбалкі і пухліныВерещагин В. И., Соболевская К. А., Якубова К. И. Полезные растения Западной Сибири. М. —Л., 1959.
Ужыванне
Меданос.
Ужываецца ў народнай медыцыне для лячэння апёкаў, ран, пры фурункулах, а таксама пры рэўматызме, галаўных болях, сухотах, захворваннях печані. Маззю з кветак са свіным тлушчам шаруюцца пры прастудзе. Водным адварам расліны паліваюць рэчы ад блашчыц і прусаў.
Сок лісця казяльца едкага праяўляе актыўнасць у дачыненні да дызентэрыйных мікроба ЗоннеГавриленко А. В. Антимикробное действие лекарственных растений в Прикарпатье. В кн.: Фитонциды. Киев, 1967.
Свежая трава выкарыстоўваецца ў гамеапатыі пры скурных захворваннях, падагры, неўралгіях, пры скурных сухотахПавлов Н. В. Растительное сырьё Казахстана. М., 1947.
Махрыстая форма (сорт Flore pleno) з буйнымі ярка-жоўтымі кветкамі вырошчваецца як дэкаратыўная садовая расліна.
Крыніцы
Спасылкі Казялец едкі ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін Казялец едкі на сайце Экасістэма
Катэгорыя:Казялец Катэгорыя:Расліны лугоў Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе