Таласа, Фаласа, Талата (, «мора») — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі, багіня мора. Па версіі, яна дачка Эфіра і Гемеры, жонка Понта Гігін. Міфы. Уводзіны 2 , спарадзіла ад Понта роды рыб Гігін. Міфы. Уводзіны 5 . Маці тэльхінаў і Галіі.

Яе статуя знаходзіцца ў Карынфе, яна трымае на руках юную Афрадыту Паўсаній. Апісанне Элады II 1, 7 . Таксама Таласа — эпітэт Тэфіі, ёй прысвечаны XXII арфічны гімн.

Цікавыя факты Ва Францыі гэта назва папулярнай штотыднёвай тэлеперадачы «Таласа» на тэму мора і звязаных з ім сюжэтаў з экалагічнага, спартыўнага, чалавечага і гістарычнага пунктаў гледжання.

У гонар Таласы названы спадарожнік Нептуна.

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багіні Катэгорыя:Марскія багі