Фо́ркій, Форкіс, Форк () — у старажытнагрэчаскай міфалогіі Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 3. С. 82; Гл. Лікафрон. Аляксандра 377. марское хтанічнае бажаство, бог бурнага мора. Сын Понта і ГеіГесіёд. Тэагонія 237 , або сын Урана і ГеіОрфіка, фр. 114 Керн; Першы Ватыканскі міфаграф III 1, 2, або сын Понта і ТэфііОрфіка, фр. 117 Керн .
Брат і муж марскога бажаства Кето — багіні бездані. Іх дзеці: гаргоны і граі Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 6; II 4, 2; Піндар. Піфійскія песні XII 13; гесперыды (па версіі); стогаловы дракон Ладан, які вартаваў залатыя яблыкі гесперыдГесіёд. Тэагонія 333—336; сірэны (па версіі) і Яхідна (па версіі).
Акрамя таго, Форкій з’яўляецца бацькам пачвары СкілыАпалоній Радоскі. Арганаўтыка IV 818; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VII 20 (ад саюза з Гекатай, Ламіяй ці Кето), бога бітвы Палемаса.
Паводле Гамера, Форкій — марское бажаство, дзед ПаліфемГамер. Адысея I 70 (як бацька німфы Фаосы).
Яму прысвечана прыстань на ІтацыГамер. Адысея XIII 97, 345. Саюзнік Дыяніса Нон. Дзеянні Дыяніса XXXIX 100.
Па інтэрпрэтацыі, ён быў эфіёпам з вострава Керн за Гераклавымі слупамі, царом трох астравоў Палефат. Аб неверагодным 31 . Па вытлумачэнню, цар, бацька трох дочакФульгенцый. Міфалогіі I 21 . Паводле Варона, гэта цар Корсікі і Сардзініі, пераможаны ў марской бітве царом АтлантамПершы Ватыканскі міфаграф II 27 .
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Марскія багі Катэгорыя:Багі