thumb|Уваход у Каралеўскае астранамічнае грамадства, Бёрлінгтан Хаўз
Каралеўскае астранамічнае таварыства — навуковае таварыства Вялікабрытаніі, заснаванае ў 1820 годзе пад назвай Астранамічнае таварыства Лондана (Astronomical Society of London) для падтрымкі астранамічных даследаванняў, якія першапачаткова па большай частцы праводзіліся астраномамі-аматарамі. У 1831 годзе таварыства атрымала каралеўскія прывілеі ад Вільгельма IV і здабыло сучаснае найменаванне. У 1915 годзе доступ у таварыства атрымалі жанчыны.
Таварыства прадстаўляе Вялікабрытанію ў Міжнародным астранамічным саюзе. Яго задачамі з'яўляюцца садзейнічанне развіццю астраноміі, геафізікі, даследаванняў Сонечнай сістэмы і сумежных навуковых дысцыплін.Вэб-сайт Каралеўскага астранамічнага таварыства
Паседжанні таварыства праходзяць у Бёрлінгтан Хаўзе на Пікадзілі ў Лондане, а таксама па ўсім Злучаным Каралеўстве.
Публікацыі Адным з найважнейшых накірункаў дзейнасці Таварыства з'яўляецца выданне рэфератыўных часопісаў, два з якіх з'яўляюцца сусветна вядомымі — «Заметкі каралеўскага астранамічнага таварыства» (, выходзіць з 1827 года) і з 1989 года — «Міжнародны геафізічны часопіс» (), сумесна з Германскім Геафізічным таварыствам), а таксама, з 1997 года — часопіс «Астраномія і геафізіка» ().
Сябры У 2009 годзе быў уведзены новы статус для людзей, якія цікавяцца астраноміяй ці геафізікай, але якія не маюць прафесійнай кваліфікацыі ў гэтых галінах. Яны могуць стаць Сябрамі Каралеўскага астранамічнага таварыстваFriends of the Royal Astronomical Society .
Зборы З верасня па чэрвень Таварыства праводзіць штомесячныя зборы, якія праходзяць у другую пятніцу месяца. На зборах абмяркоўваюцца актуальныя праблемы геафізікі і астраноміі. Акрамя таго, Таварыства штогод праводзіць Нацыянальны астранамічны з'езд і асобныя мерапрыемствы ў розных частках Вялікабрытаніі.
Бібліятэка Бібліятэка Таварыства атрымлівае на рэгулярнай аснове больш 300 перыядычных выданняў па астраноміі і геафізіцы, а таксама размяшчае больш за 10 тысяч найменняў кніг рознага ўзроўня — ад папулярных выданняў да прац навуковых канферэнцый. Калекцыя рэдкіх кніг па астраноміі бібліятэкі Таварыства па сваім багацці саступае толькі збору Каралеўскай абсерваторыі ў Эдынбургу. Нароўні з членамі Таварыства, яго бібліятэкай карыстаецца шырокі круг астраномаў, геафізікаў і гісторыкаў RAS Website "RAS Library and archives; .
Адукацыя Таварыства таксама ўцягнута ў папулярызацыю астраноміі для насельніцтва праз мерапрыемствы для студэнтаў, настаўнікаў, грамадскасці і СМІ. Таварыства аказвае кансультацыі для экзаменацыйных сістэм Вялікабрытаніі, такіх як выпускныя экзамены ў школе і экзамены на ўзровень A-level().
Асацыяваныя таварыствы Таварыства фінансуе працу шэрагу тэматычных супольнасцяў, шматлікія з якіх носяць міждысцыплінарны характар і фінансуюцца сумесна з іншымі арганізацыямі, у тым ліку: Брытанскае Астрабіялагічнае таварыства Астрафізічная група Астрахімічная група Брытанская Геафізічная асацыяцыя Група магнітасферы, іонасферы і сонечна-зямной фізікі Планетны форум Злучанага Каралеўства Група фізікі Сонца Злучанага Каралеўства.
Зноскі
Катэгорыя:Астранамічныя клубы і таварыствы Катэгорыя:З’явіліся ў 1820 годзе Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Вялікабрытаніі