Мішэль Дэбрэ (; , , Францыя — , Эндр і Луара, Францыя) — французскі палітычны дзеяч, блізкі супрацоўнік Шарля дэ Голя, першы прэм’ер-міністр французскай Пятай рэспублікі (1959—1962). Член Французскай акадэміі (1988). Дэбрэ — адзін з найбуйнейшых палітычных дзеячаў Францыі пасляваеннай эпохі. Менавіта ён увасобіў канстытуцыйныя ідэі Шарля дэ Голя ў Канстытуцыі 1958 года, якая лічыцца самым паспяховым канстытуцыйным праектам у гісторыі Францыі. Яго ж лічаць у Францыі галоўным ідэолагам галізму пасля, зразумела, самога дэ Голя.

Спасылкі Біяграфія на сайце Французскай акадэміі

Катэгорыя:Палітыкі Францыі Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Францыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Францыі Катэгорыя:Міністры фінансаў Францыі Катэгорыя:Міністры юстыцыі Францыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі