thumb|сцяг Усходняга Берліна Усходні Берлін (, ) — частка горада Берліна, якая пасля Другой сусветнай вайны патрапіла ў савецкі сектар акупацыі. У 1949 Усходні Берлін стаў сталіцай ГДР і афіцыйна зваўся Берлін, сталіца ГДР. На савецкіх картах усходняя частка горада называлася як Дэмакратычны Берлін у процівагу Заходняму Берліну. Заходнія Саюзнікі ніколі не прызналі суверэнітэт Усходняй Германіі ў горадзе і рэгулярна пратэставалі супраць знаходжання ў Берліне Нацыянальнай народнай арміі ГДР. thumb|right|450px|Усходні (зялёны колер) і Заходні (шэры колер) Берлін. Надпісаны акругі Усходняга Берліна.

У склад Усходняга Берліна ўваходзіла 11 акруг: Мітэ (Mitte) Прэнцлаўэр-Берг (Prenzlauer Berg) Фрыдрыхсгайн (Friedrichshain) Панкаў (Pankow) Вайсензэе (Weissensee) Гоэншонгаўзэн (Hohenschönhausen) (з 1985) Ліхтэнберг (Lichtenberg) Марцан (Marzahn) Гелерсдорф (Hellersdorf) Трэптаў (Treptow) Кёпенік (Köpenick)

Цэнтрам сталіцы ГДР была плошча Александэрплац (Alexanderplatz, «Alex»), галоўнай вуліцай — Унтэр-дэн-Ліндэн (). На захадзе гэта вуліца ўпіралася ў Брандэнбургскія вароты, за якімі пачынаўся Заходні Берлін, які аб’ядноўваў тры пакінутыя паваенныя зоны акупацыі — амерыканскую, брытанскую і французскую.

Гл. таксама Заходні Берлін Савецкая зона Германіі Берлінская сцяна

Спасылкі фатаграфіі з 1949 па 1973

Катэгорыя:Германская Дэмакратычная Рэспубліка Катэгорыя:Акругі ГДР Катэгорыя:Гісторыя Берліна