Перыстыя воблакі, перкаватыя воблакіГеографічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел. — Менск: Інбелкульт, 1923. (Cirrus, Ci) — тонкія валакністыя воблакі белага колеру з шаўкавістым бляскам, складзеныя з асобных перыстападобных элементаў, у верхняй трапасферы, зрэдку на вышыні трапапаўзы.

Утвараюцца з буйных ледзяных крышталёў. Характэрны для пярэдняга краю воблачнай сістэмы цёплага фронту або фронту аклюзіі. Часта развіваюцца і ў антыцыкланальных умовах, зрэдку з’яўляюцца часткамі або рэшткамі ледзяных вяршынь кучава-дажджавых воблакаў. Ападкі з перыстыя воблакаў амаль заўсёды выпараюцца на вялікіх вышынях, утвараюць толькі палосы падзення.

Віды і разнавіднасці Перыстыя воблакі падзяляюцца на наступныя віды і разнавіднасці:Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004. Валакністыя або ніткападобныя (Cirrus fibratus, Ci fib.), маюць выгляд паралельных ці пераблытаных клубкоў валокнаў. кіпцюрападобныя (Cirrus uncinus, Ci unc.), у якіх канцы нітак патоўшчаны і загнуты ўверх; хрыбтападобныя (Cirrus vertebratus, Ci vert.), з больш шчыльнай сярэдняй паласой, з якой валокны разыходзяцца ў два бакі; пераблытаныя (Cirrus intortus, Ci int.), з бязладна пераблытаных нітак у выглядзе клубкоў ці плямаў, раскіданых па небе. Шчыльныя (Cirrus spissatus, Ci spi.), якія ўключаюць шматлікія згушчэнні няправільнай формы, што істотна парушае валакністую структуру. навальнічныя (Cirrus incus-genitus, Ci ing.), якія з’яўляюцна рэшткамі вяршынь кучава-дажджавых воблакаў, што распадаюцца; камякападобныя (Cirrus floccus, Ci fl.), маюць выгляд белых камякоў, раскіданых па прасторы валокнаў перыстых воблакаў.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Воблакі