Алесь (Аляксандр Андрэевіч) Марціновіч (нар. , вёска Казловічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька Андрэй Рыгоравіч выкладаў гісторыю, Маці Яўгенія Аляксандраўна працавала ў пачатковых класах. Пасля заканчэння ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы Капыльскага раёна паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавёўся на аддзяленне журналістыкі. У 1968 годзе закончыў ужо факультэт журналістыкі БДУ.

Па размеркаванню працаваў загадчыкам аддзела пісем і масавай работы драгічынскай раённай газеты «Запаветы Ільіча». У 1969 годзе прызваны ў армію. Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзвода ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы Бураціі горада Улан-Удэ. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газеты «Слава Працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча».

Каля 35 гадоў (1972—2001, 2007—2008, 2021—2025) працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (з 1972 года — карэспандэнт аддзела літаратуры, з 1981 года — загадчык аддзела інфармацыі і літаратурнага жыцця).

У лістападзе 1999 года адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка» (1999—2007): рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара, першы намеснік галоўнага рэдактара.

У далейшым намеснік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008—2009) і «Маладосць» (2009—2012), рэдактар аддзела крытыкі часопіса «Полымя» (2012—2021).

Творчасць Выступаць у друку як журналіст пачаў яшчэ школьнікам. З 1966 года пачаў публікаваць рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя артыкулы.

Аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей («Святая Еўфрасіння» (пра Ефрасінню Полацкую), «Златавуст з Турава» (пра Кірылу Тураўскага), «Сімяён, сын Полацка» (пра Сімяона Полацкага), «Як Гурка ворагаў граміў» (пра Іосіфа Гурку), казак («Віця Неслух у краіне Мурашоў»), літаратуразнаўчых даследаванняў («Іван Чыгрынаў», «Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры»).

Вяршыняй творчасці з’яўляецца шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах (кнігі «Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…», «У часе прасветленыя твары», «Элегіі забытых дарог» «Сполахі далёкіх зарніц», «Свечка на золкім полі», «Птушкі з пакінутых гнёздаў», «Маладзік над заснежаным шляхам», «Исповедь старых замков», «Рагнеда і Рагнедзічы»), у якіх упершыню ў беларускай літаратуры праз жанр мастацка-дакументальных твораў (эсэ, нарыс, апавяданне) прасочаны лёсы больш як 300 знакамітых суайчыннікаў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але звязаў лёс з беларускім краем.

Склаў кнігі публіцыстыкі «Свабоднае грамадства зблізку» (1984), паэзіі «Мы і яны» (1985) і «Слова міру і праўды» (1987), «Памяць: Капыльскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі» (2001), «Адсюль выток, адсюль натхненне…: Шклоўчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка» (2007) і іншыя.

У 2020 годзе пабачыў свет зборнік яго нарысаў «Капыльшчына. Душа рвецца сюды». У ім сабраны ўнікальныя матэрыялы пра гісторыю краю, яго знакамітых ураджэнцах.

Прызнанне Член Саюза журналістаў Беларусі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1987 года). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за кнігу эсэ і нарысаў «Зерне да зерня. Гісторыя ў асобах. Эсэ, нарысы», апублікаваную ў 1996 годзе. Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (6 сакавіка 2002 года) — за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2006, 2007). Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро». Узнагароджаны медалем Францыска Скарыны (2007). Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор прозы» за кнігу «Цяпло колішніх вогнішчаў» (2016). Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2018).

Кнігі Алеся Марціновіча Мастацкі летапіс сучаснасці. — Мн., 1983. Сказаць сваё слова. — Мн., 1989 (выйшла на англійскай, іспанскай, нямецкай і французскай мовах) Далучанасць: Літаратурна — крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, эсэ. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 183 с. Пад небам вечнасці: Артыкулы, эсэ. — Мн.: Выдавецтва ЦК КП Беларусі, 1990. — 95 с. — (Бібліятэка часопіса «Маладосць»). Дарога ў запаветнае: Нарысы, артыкулы: для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. — Мн.: Юнацтва, 1992. — 159 с., (4) л. іл.: іл. — ISBN 5-7880-0480-2. Ля Каменкі бруістай. — Мн.: Полымя, 1992. — 158 с.: іл. — (Па родным краі). Жыццё прыгожае пражыць… Нарысы пра ганаровых грамадзян Жлобіна. — Жлобін, 1992. — 79 с. Сувязь: Літаратурна — крытычныя артыкулы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 253 с. — ISBN 5-340-01389-8. Шляхам праўды: Выбраныя старонкі беларускай літаратуры ў святле сённяшняга дня: Літаратурна — крытычныя артыкулы: Дапаможнік для настаўніка. — Мн.: Народная асвета, 1994. — 288 с. — ISBN 985-03-0105-8. Віця Неслух у краіне мурашоў: Апавяданні, казкі/ Мастак Л.Мележ. — Мн.: Юнацтва, 1995. — 80 с. (сумесна з Таццянай Мушынскай). — ISBN 985-05-0039-5. Дзе ж ты, храм праўды? Літаратурна — крытычныя артыкулы, эсэ. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. — 398 с. — ISBN 985-02-0264-5. Зерне да зерня: гісторыя ў асобах: эсэ, нарысы. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту/ Мастак В. В. Дударанка — Мн.: Юнацтва, 1996. — 366 с. іл. — ISBN 985-05-0153-7. Хто мы, адкуль мы…: Гістарычныя эсэ, нарысы: У 2 кнігах. Кн. 1. — Мн.: Полымя, 1996. — 511 с.: іл.; Кн. 2. — Мн.: Полымя, 1998. — с.: іл. 2-е выданне: у 3 кнігах. Кн. 1. — Мн.: Беларусь, 2008. — 431 с.; Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2008. — 478 с.; Кн. 3. — Мн.: Беларусь, 2008. — 447 с. Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры: — Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў. У 2 кнігах. Кн. 1. — Мн.: Народная асвета, 1997. — 176 с.; Кн. 2. — Мн.: Народная асвета, 1998. — 256 с. — ISBN 985-03-0622-Х. У часе прасветленыя твары: Гістарычныя эсэ, нарысы. — Мн.: Полымя, 1999. — с.: іл. — ISBN 985-07-0297-4. Святая Еўфрасіння: Нарыс: Для малодшага школьнага ўзросту/ Мастак В. П. Сташчанюк. — Мн.: Юнацтва, 1999. — 62 с.: іл. — ISBN 985-05-0274-6. 2-е выданне — Мн.: Юнацтва, 2001. 3-е выданне: Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля. — Мн.: Беларусь, 2008. — 111 с.: іл. Іван Чыгрынаў: нарыс жыцця і творчасці. — Мн.: Народная асвета, 1999. — 173, (3) с. — ISBN 985-03-0701-3. Златавуст з Турава: Нарыс: Для малодшага школьнага ўзросту/ Мастак А. Ю. Кажаноўскі. — Мн.: Юнацтва, 2000. — 127 с.: іл. — ISBN 978-985-01-0835-7. 2-е издание — Мн.: Беларусь, 2009. — 119 с. Элегіі забытых дарог: Гістарычныя нарысы, эсэ. — Мн.: Полымя, 2001. — 544 с.: іл. — ISBN 985-07-0372-5. Сімяён, сын Полацка: Нарыс: Для малодшага школьнага ўзросту/ Мастак А. Ю. Кажаноўскі. — Мн.: Юнацтва, 2001. — 110 с.: іл. Есть имена, которые не забываются. — Мн.: Белфакс, 2001. Як Гурка ворагаў граміў: нарыс: Для сярэдняга школьнага ўзросту/ Мастак У. М. Аніська — Мн.: Мастацкая літаратура, 2003. — 135 с. Сполахі далёкіх зарніц: гісторыя ў асобах: эсэ, нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 334 с. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 985-02-0766-3. Свечка на золкім ветры: эсэ. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2006. — 398 с. (8) л. іл. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 985-02-0833-3. Зямля любові нашай: нарысы, эсэ. У 2 т. Т. 1. — Мн.: Парадокс, 2006. — 400 с.: іл. (сумесна з У. Вялічка, В. Шырко); Т. 2. — Мн.: Парадокс, 2007. — 416 с., іл. Птушкі з пакінутых гнёздаў: гісторыя ў асобах: эсэ, нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2007. — 318 с. (8) л. іл. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 987-985-02-0906-1. Хто мы, адкуль мы…: Гіст. эсэ, нарысы. — Мн.: Беларусь, 2007. — 384 с. — ISBN 987-985-01-0699-5. Маладзік над заснежаным шляхам: эсэ, нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2008. — 334 с. — ISBN 978-985-02-1041-8. Горадна, Горадзен, Гродна: Нарысы / аўт. тэксту А. Марціновіч; фотаздымкі А. Ласмінскага.— Мн: Маст. літ., 2008.— 112 с.— (Твае гарады, Беларусь). — Мн.: Беларусь, 2008. — 478 с. — ISBN 978-985-02-0921-4. Исповедь старых замков: документально-художественные очерки. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 192 с. — ISBN 978-985-6941-01-9. Пяшчота апалага лісця: эсэ, нарысы. — Мн.: Маст. літ., 2010. — 334 с. — Мн.: Беларусь, 2008. — 478 с. — ISBN 978-985-02-1211-5. Рагнеда і Рагнедзічы: гісторыя ў асобах : нарысы. — Мн: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 288 с. — ISBN 978-985-6941-67-5. Григорий Булацкий: Перекрестки судьбы. — Мн.: Белфаксиздатгрупп, 2011. — 264 с. Герб, сцяг і гімн Беларускай дзяржавы = Герб, флаг и гимн Белорусской державы : на беларускай і рускай мовах / аўт. тэксту А. А. Марціновіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. — 87 с.: каляр. іл, фота. — ISBN 978-985-02-1185-9. Серенада под сенью столетий: Признание в любви Беловежской пуще. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 292 с. — ISBN 978-985-08-1254-4. Нежность звёздного неба: Историческая повесть. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011. — 240 с. — ISBN 978-985-6994-49-7. Свяці, зорка, свяці: Дзецям пра Максіма Багдановіча: нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2011. — 150 с. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 978-985-02-1302-0. Успамін пра будучыню: мастацка-гістарычныя апавяданні, эсэ. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 526 с. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 978-985-02-1397-6. Кот, які сябраваў з камп’ютарам: казкі, апавяданні. — Мн.: Народная асвета, 2012. — 78 с.: іл. — ISBN 978-985-03-1980-7. Брама, адчыненая ў вечнасць: дзецям пра Максіма Гарэцкага: нарысы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 206 с. — (Гісторыя ў асобах). — ISBN 978-985-02-1423-2. Элаіза Пашкевіч: Цётка ўсіх беларусаў. — Мн.: Харвест, 2013. — 64 с.: малюнкі. — (Серыя «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры»). — ISBN 978-985-18-1983-2. Рыгор Шырма: З песня праз усё жыццё. — Мн.: Харвест, 2013. — 64 с.: малюнкі. — (Серыя «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры»). — ISBN 978-985-18-2128-6. Ігнат Буйніцкі: З кагорты першапраходцаў. — Мн.: Харвест, 2013. — 64 с.: малюнкі. — (Серыя «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры»). — ISBN 978-985-18-2129-6. Уладзіслаў Сыракомля: Лірнік зямлі беларускай. — Мн.: Харвест, 2013. — 64 с.: малюнкі. — (Серыя «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры»). — ISBN 978-985-20-2127-9. Ангел и без крыльев — ангел: историческая повесть. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2014. — 221 с. — ISBN 978-985-02-1551-2. Жаркое солнце Эфиопии: историко-приключенческий роман: в 2 кн. Кн. 1. — Мн.: Звязда, 2014. — 272 с.; Кн. 2.— Мн.: Звязда, 2014. — 304 с. Цяпло колішніх вогнішчаў: гістарычныя апавяданні, эсэ. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2015. — 606, c. Бяссонне Млечнага шляху: выбраныя старонкі беларускай літаратуры. — Мн.: Беларусь, 2016. — 527 c. — ISBN 978-985-01-1187-6. Гісторыя праз лёсы. Том 1. — Мн.: Беларусь, 2016. — 335 c.: іл. — ISBN 978-985-08-1963-5. Гісторыя праз лёсы. Том 2. — Мн.: Беларусь, 2016. — 351 c.: іл. — ISBN 978-985-08-2019-8. Гісторыя праз лёсы. Том 3. — Мн.: Беларуская навука, 2017. — 383 с.

Крыніцы

Літаратура

Карлюкевіч А. Крыжовыя паўстанкі гісторыі літаратуры/ Чаканне Айчыны: кніга рэцэнзій. — Мн.: Дом прэсы, 1998. — С. 58-61. Карлюкевіч А. Адкрыццё гістарычных асоб/ Карлюкевіч А. Чаканне Айчыны: кніга рэцэнзій. — Мн.: Дом прэсы, 1998. — С.65-69

Марціновіч Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік/ Складальнік А. К. Гардзіцкі; Навуковы рэдактар А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 366. Марціновіч Аляксандр Андрэевіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слуцкага раёна і горада Слуцка. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 481. Сабалеўскі А. В. Марціновіч Алесь // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 88.