Сычы́, Дамавыя сычы (Athene) — дробныя і сярэдняй велічыні начныя драпежныя птушкі сямейства савіныя. Адметная прыкмета — адсутнасць пучкоў пёраў («вушак») па баках галавы.

Распаўсюджаныя ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы. Аселыя і вандроўныя птушкі. Жывуць у лясах, гняздуюцца ў дуплах і пабудовах.

Віды Род ўключае 3 віды:

Брамінскі сыч (Athene brama) Дамавы сыч або Сіпель (Athene noctua) Трусіны сыч (Athene cunicularia) Раней у род ўключалі таксама ляснога сыча, у цяперашні час яго вылучаюць у монатыповы род Heteroglaux.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Савіныя Катэгорыя:Роды птушак