Queen (, прамаўляецца «Кўін») — брытанскі рок-гурт, які дамогся найшырэйшай вядомасці ў 1970—1980-х гадах і які налічвае сотні мільёнаў прыхільнікаў па сённяшні дзень. У Лондане дзейнічае афіцыйны Міжнародны фан-клуб. Сярод знакамітых песень «Queen» такія класічныя рок-хіты як «Bohemian Rhapsody», «We Will Rock You», «We Are the Champions», «A Kind of Magic», «The Show Must Go On» і іншыя. Шырокую вядомасць атрымалі і відэакліпы, знятыя музыкантамі «Queen», прычым відэакліп на песню «Bohemian Rhapsody» лічыцца першым кліпам у гісторыі музыкі. Акрамя таго, «Queen» набылі славу адной з найвялікшых канцэртных каманд за ўсю гісторыю рока. У 1991 годзе лідар гурта Фрэдзі Меркуры памёр, з-за чаго гурт спыніў сваю дзейнасць. Але ў 2004 годзе два музыкі Queen Браян Мэй ды Роджэр Тэйлар аб’ядналіся і запрасілі вядомага амерыканскага спевака Пола Роджэрса выступіць у якасці франтмэна Queen. Разам яны правялі сусветнае турнэ. У 2008 годзе выйшаў новы студыйны альбом «The Cosmos Rocks».

Склад гурта Фрэдзі Меркуры — спеў, піяніна Браян Мэй — гітара, спеў Роджэр Тэйлар — барабан, спеў Джон Дзікан — бас-гітара

Дыскаграфія Queen (1973) Queen II (1974) Sheer Heart Attack (1974) A Night at the Opera (1975) A Day at the Races (1976) News of the World (1977) Jazz (1978) The Game (1980) Flash Gordon (1980) Hot Space (1982) The Works (1984) A Kind of Magic (1986) The Miracle (1989) Innuendo (1991) Made in Heaven (1995)

Крыніцы

Літаратура Скай Р. Фредди Меркьюри. М.: 1993.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1970 годзе Катэгорыя:Queen