Выстаўка ў Дэрбі 1839 года () — першая выстаўка ў Дэрбі, зладжаная ў гарадскім Інстытуце механікі, які пазней стаў вядомы як Альберт Хол (Albert Hall). Выстаўка працягнула традыцыю арганізацыі Інстытутам вялікага шэрагу мерапрыемстваў, якая пачалася ў 1825 годзе і ўключала ў сябе лекцыі, канцэрты і паказы, на якіх ставілася мэта пашырэння агульнага запасу ведаў сярод жыхароў Дэрбі.

Выстаўка паследавала ўслед за арганізаванай раней выстаўкай Манчэстарскага механічнага інстытута ў 1825 годзе, і была адной з некалькіх, якія праводзіліся ў гэтым годзе ў англійскіх прамысловых пасёлках і гарадах. Выстаўка аказала моцны ўплыў, і была адным з фактараў заснавання Музея і бібліятэкі Дэрбі ў 1878 годзе. Музей і мастацкая галерэя Дэрбі зараз змяшчае шматлікія экспанаты c гэтай выставы; яны прадстаўляюць значную частку ўсёй калекцыі.

Выстаўка была арганізавана для таго, каб заплаціць за лекцыйную залу, якая была нядаўна далучаны да будынка Інстытута механікі Дэрбі ў 1837 годзе ў Вардвіку. Нягледзячы на тое, што гэтыя арганізацыі зваліся механічнымі інстытутамі, яны закладваліся і арганізоўваліся саноўнікамі, а не механікамі. Выстаўка прыцягнула каля 96 000 чалавек, за што Дэрбскі інстытут быў пастаўлены на надзейную фінансавую аснову.

Выстаўка 1839 года з'яўляецца аб'ектам карціны Самюэля Рэйнэра «Інтэр'ер Інстытута механікі» (). Карціна паказвае галоўнае памяшканне інстытута — лекцыйную залу, якая апісвалася сучаснымі наведвальнікамі як выкананая «ў грэчаскім стылі ... з прыгожым люстэркам ... і шматлікімі каштоўнымі карцінамі». У інстытуцкім будынку былі выстаўлены звыш тысячы экспанатаў, многія з якіх належалі філантропу Джозефу Стратту. Аб'екты выставы размяркоўваліся па розных катэгорыях: карціны Джозефа Райта («Рамэа і Джульета: сцэна ў грабніцы» бачна злева на далёкай сцяне), навуковыя інструменты, акамянелыя выкапні, какос і іншInterior of the Mechanics' Institute , derby.gov.uk, accessed 4 June 2011.

Ідэю такой выставы неўзабаве перанялі яе прыхільнікі ў прылеглых Лестэры і Нотынгеме, дзе ў наступным годзе былі праведзены падобныя мерапрыемствы. Яны дазволілі сабе нават арандаваць цягнік на адкрытай чыгунцы, каб зладзіць наведвальнікам выставы чыгуначную экскурсію.

Катэгорыя:Музей і мастацкая галерэя Дэрбі Катэгорыя:Выстаўкі