thumb|Будынак музея|left Дом-музей Пікфарда () — музей у Дэрбі, размешчаны ў геаргіанскім будынку, пабудаваным архітэктарам Джозефам Пікфардам () у 1760 годзе для ўласнай сям'і (у далейшым ён дэманстраваў свой дом багатым кліентам як узор сваёй працы). У будынку размешчаны музей касцюма і гісторыі геаргіанскага часу. У доме на першым паверсе мэбляваная гасціная, сталовая, пакой, спальня і гардэробная, кухня і пральня, склеп, кладоўка, а таксама спальня слугі (з саламяным матрацам). Адзін з падвалаў абстаўлены як бамбасховішча 1940х гадоў. Экспазіцыя верхніх паверхаў прысвечана лялечным тэатрам, гісторыі іх існавання. З красавіка 2006 года музей адкрыты толькі для арганізаваных груп, нягледзячы на існаваўшыя пратэсты.
Катэгорыя:Дэрбі Катэгорыя:Музеі і галерэі Англіі Катэгорыя:Музей і мастацкая галерэя Дэрбі