Васіль Васільевіч Барысенка (, , Мінская губерня — , ) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык, педагог. Акадэмік АН БССР (1969; член-карэспандэнт з 1957), доктар філалагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1974).

Біяграфія Нарадзіўся 25 красавіка 1904 года ў Барысаве Мінскай губерні ў сям’і чыгуначніка.

Працоўны шлях пачаў чорнарабочым на чыгунцы. У 1924 годзе скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум. Два гады працаваў настаўнікам у пачатковай школе.

У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры пры Акадэміі навук Беларускай ССР (1929—1932).

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1937 года.

У 1931—1941 і ў 1946—1966 гадах працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце. З 1932 года працаваў дэканам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута. Адначасова старшы навуковы супрацоўнік, у 1937—1941 гады — дырэктар Інстытута літаратуры і мовы Акадэміі навук Беларускай ССР.

У час вайны служыў у дзеючай арміі ў якасці карэспандэнта армейскай газеты.

У 1946—1973 гады — дырэктар, з 1973 года — старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССРВасіль Барысенка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 49—50..

Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць Вывучаў пытанні тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, праблемы тэксталогіі беларускай літаратуры, выступаў як літаратурны крытык, даследаваў творчасць Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Труса, Т. Шаўчэнкі.

Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1932 года.

Аўтар артыкулаў «Т. Р. Шаўчэнка і беларуская літаратура», «Шаўчэнкаўскія матывы ў творчасці Янкі Купалы» (абедзве — 1939), «Тарас Шаўчэнка і Янка Купала» (1940), «Тарас Шаўчэнка» (1962) і іншыя.

Ад Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР выступаў з вітальнай прамовай на юбілейнай 10-й навуковай Шаўчэнкаўскай канферэнцыі (1961).

Бібліяграфія Аўтар больш за 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку 2 манаграфій: Барысенка, В. В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізма ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя / В. В. Барысенка. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1957. — 365 с. Барысенка, В. В. Роля рускай класічнай літаратуры ў развіцці рэалізму беларускай літаратуры пачатку XX ст. / В. В. Барысенка, В. У. Івашын. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — 36 с.

Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), складальнікаў зборнікаў «Беларуская дакастрычніцкая проза» (1965), «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967), а таксама навуковых дапаможнікаў (суаўтар В. У. Івашын) для 8 класа «Беларуская літаратура» (1959—1978, 19 выданняў), хрэстаматыі для 10 класа «Родная літаратура» (14-е выд., 1961).

Адзін з укладальнікаў і рэдактараў навукова каментаваных акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры — В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага.

Узнагароды ордэн Айчыннай вайны II ступені (1944), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), ордэны Чырвонай Зоркі (1944, 1945), медалі, тры ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у працы над 2-томным даследаваннем «История белорусской дооктябрьской литературы» і «История белорусской советской литературы» (1977).

Літаратура

Івашын В. У. Васіль Васільевіч Барысенка : Да 100-годдзя з дня нараджэння / В. У. Івашын // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. — № 2. — 2004. — C. 124—125. Мальдзіс А. І. Асэнсаванні / А. Мальдзіс // Наш час. — № 9 (14). — 2003.

Спасылкі Васіль Васілевіч Барысенка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Акадэмік Барысенка Васіль Васільевіч

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларусісты Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР