Гіпарх (каля 190, Нікея—125 д.н.э.) — старажытнагрэчаскі навуковец, адзін з пачынальнікаў астраноміі. Жыў і працаваў у Александрыі.
Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астраноміі метадамі сферычнай трыганаметрыі. Павысіў дакладнасць назіранняў, выкарыстаўшы крыж з ніцей у вугламерных інструментах (секстантах і квадрантах) для нацэльвання на свяціла.
Увёў геаграфічныя каардынаты — шырату і даўгату, і яго можна лічыць заснавальнікам матэматычнай геаграфіі.
Склаў вялікі на той час каталог пазіцый 850 зорак, падзяліў зоркі паводле бляску на 6 ступеней (зорных велічынь).
Лічыў Зямлю нерухомай, а ў тлумачэнні руху планет следаваў тэорыі эпіцыклаў.
Стварыў першыя матэматычныя тэорыі бачнага руху Сонца і Месяца, і тэорыі зацьменняў. Склаў табліцы пазіцый Сонца і Месяца, якія дазвалялі прадказваць моманты зацьменняў з дакладнасцю да 1—2 гадз.
Правільна вызначыў памеры Месяца і яго адлегласць ад Зямлі. На аснове назіранняў сваіх папярэднікаў і сваіх уласных вызначыў працягласць сонечнага года з дакладнасцю да 6 хв.
Крыніцы
Спасылкі Hipparchus of Rhodes (The MacTutor History of Mathematics archive) Stern D. P. The Moon's Distance by Hipparchus Біяграфія Гіпарха на сайце Кембрыджскага ўніверсітэта Duke D. Articles on the history of ancient astronomy Rawlins D. Ancient Star Catalog Ulansey D. Hipparchus's understanding of the precession Josée Sert Hipparchus and the precession of the equinoxes
Катэгорыя:Астраномы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Постаці астраноміі II стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Матэматыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Постаці матэматыкі II стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Географы Старажытнай Грэцыі