Чыгуначны транспарт Ватыкана складаецца з двух 300-метровых ліній чыгуначных пуцей у межах самога Ватыкана, гэта самая кароткая нацыянальная чыгуначная сістэма ў свеце. Доступ да сеткі італьянскіх чыгунак быў гарантаваны Латэранскім дагаворам 1929 года. Пуці і станцыя былі пабудаваны ў перыяд праўлення Папы Рымскага Пія XI.
Большасць чыгуначных перавозак прыпадае на грузавыя перавозкі, і толькі невялікую частку складаюць пасажырскія.
Гісторыя Папа Рымскі Рыгор XVI не жадаў будаўніцтва чыгункі ў Папскай вобласці, перашкодзіў будаўніцтву.
Пры пераемніку Рыгора XVI, Папе Пію IX, будаўніцтва чыгунак усё ж пачалося. Першай чыгункай у Папскай вобласці была дарога Балоння—Анкона, але тэрыторыя, на якой вялося будаўніцтва, была захопленая войскамі Рысарджымента ў 1861 годзе, яшчэ да яго завяршэння.
Будаўніцтва чыгуначнага вакзала ў Ватыкане і яго сувязь з сеткай італьянскіх чыгунак былі гарантаваны Латэранскім дагаворам ад 1929 года. Агульны кошт будаўніцтва склаў, згодна з паведамленнямі таго перыяду, ₤ 24 млн.
Першы лакаматыў і цягнік заехаў на тэрыторыю Ватыкана ў сакавіку 1932 года. Чыгуначная Канвенцыя паміж Каралеўствам Італія і Ватыканам была ратыфікавана 12 верасня 1934 г., у кастрычніку 1934 года міністэрству грамадскіх работ перададзены чыгуначныя лініі ў Ватыкане.
Спасылкі The Vatican City State Railway «The Railway Magazine» The Vatican railway
Катэгорыя:Эканоміка Ватыкана Ватыкан Ватыкан