Марыа ЛанцаНапісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9., Мн., 1999, С.125. (анг. Mario Lanza; сапраўднае імя Альфрэда Арнольда Какоца (іт. Alfredo Arnoldo Cocozza) або Альфрэд Арнольд Какоца (анг. Alfred Arnold Cocozza); , Орэндж, Філадэльфія, Пенсільванія, ЗША — , , Італія) — амерыканскі спявак (тэнар) і акцёр. Марыа Ланца паўплываў на такіх спевакоў будучага пакалення як Лучана Павароці і Хасэ Карэрас.

Па паходжанню італьянец. Браў урокі вакальнага майстэрства ў прыватных настаўнікаў, вучыўся ў школе для маладых спевакоў і музыкантаў. У другой палове 1940-х выступаў у складзе папулярнага «Трыо Бельканта» (разам з сапрана і басам-барытонам), якія давалі канцэрты ў ЗША, Канадзе, Мексіцы. Некалькі разоў выступіў на прафесійнай опернай сцэне — у пастаноўцы оперы Дж. Пучыні «Мадам Батэрфляй», аднак зрабіў выбар на карысць кінаакцёра і канцэртуючага выканаўцы. З пачатку 1940-х выступаў з канцэртамі і опернымі арыямі. Здымаўся ў мастацкіх фільмах «Паўночны пацалунак», «Любімчык Новага Арлеана», «Вялікі Каруза», «Серэнада», «У першы раз», «Сем узгоркаў Рыма» і інш. Гукавая дарожка фільма «Вялікі Каруза» пабіла ўсе рэкорды продажу (звыш мільёна копій), стала першым оперным запісам, які атрымаў званне «Залаты дыск». Запісаў некалькі музычных альбомаў з песнямі розных жанраў. Марыа Ланца быў сапраўды ўніверсальным спеваком — спяваў оперныя арыі, эстрадныя песні, рэлігійныя песнапенні. З вялікім поспехам трансліравалася штотыднёвая радыёпраграма «Шоў Марыа Ланца». Валодаў голасам незвычайнай моцы і прыгажосці. Сярод выказванняў крытыкаў і слухачоў пра яго голас — «Дасканалы рамантычны тэнар», «Выключна прыгожы голас», «Бязмерна выразны голас», «Амерыканскі Каруза» і да т.п.

Спасылкі

Марыа Ланца на findagrave.com

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты ЗША Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Тэнары Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ад тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі