Блакітная сойка, паўночнаамерыканская блакітная сойка (Cyanocitta cristata) — птушка з атрада сямейства , арэал якой ахоплівае ўсходнюю частку Паўночнай Амерыкі. Яна насяляе большую частку ўсходніх і цэнтральных Злучаных Штатаў Амерыкі; некаторыя ўсходнія папуляцыі могуць быць пералётнымі. Аселыя папуляцыі таксама сустракаюцца на Ньюфаўндлендзе (Канада), а гнездавыя папуляцыі — па ўсёй паўднёвай частцы Канады. Гняздуецца як у лісцевых, так і ў хвойных лясах, і часта сустракаецца ў жылых раёнах.

Птушкі вылучаюцца яркай афарбоўкай, пераважна блакітнай, з белымі грудзьмі і нізам цела, і блакітным чубам; вакол шыі — чорны «ашыйнік» і чорная аблямоўка за чубам. Самцы і самкі падобныя па памерах і апярэнні, якое не мяняецца на працягу года. Вылучаюць чатыры падвіды.

Харчуецца блакітная сойка пераважна насеннем і арэхамі, напрыклад, жалудамі, якімі можа запасацца на пазней; мяккай садавіной, членістаногімі і, зрэдку, дробнымі хрыбетнымі. Звычайна птушка збірае ежу з дрэў, кустоў і зямлі, а часам ловіць насякомых у паветры. Блакітныя сойкі могуць быць вельмі агрэсіўнымі да іншых птушак; часам яны руйнуюць чужыя гнёзды.

Таксаномія Упершыню блакітная сойка была апісана англійскім натуралістам Маркам Кейтсбі ў ягонай публікацыі 1731 года «Прыродазнаўчая гісторыя Караліны, Фларыды і Багамскіх астравоў» () пад назвай . Пазней Карл Ліней у выданні сваёй працы «Сістэма прыроды» 1758 года апісаў яе як , прылічыўшы да роду Варона.

У XIX стагоддзі французскі арнітолаг Шарль Люсьен Банапарт у 1838 годзе апісаў птушку як у працы «Геаграфічны і параўнальны спіс птушак Еўропы і Паўночнай Амерыкі» (). Сваю ж сучасную навуковую назву, , яна атрымала ад Х’ю Эдвіна Стрыкленда ў 1845 годзе.

Назва роду паходзіць ад старажытнагрэчаскіх слоў (kyáneos; «цёмна сіні») і (kitta; «балбатлівая птушка», сойка [еўрапейская]). Такім чынам, тэрмін «сіняя балбатуха» ўказвае на ярка-блакітнае апярэнне галавы, патыліцы, спіны і хваста птушкі. Відавы эпітэт («чубатая») паходзіць з лацінскай мовы і адносіцца да прыкметнага блакітнага чуба сойкі.

Апісанне

Даўжыня блакітнай сойкі ад дзюбы да хваста складае 22-30 см, вага — 70-100 г, а размах крылаў — 34-43 см. У адпаведнасці з правілам Бергмана, сойкі з Канектыкута ў сярэднім важаць 92,4 г, у той час як сойкі з цяплейшай паўднёвай Фларыды — 73,7 г.

На галаве птушкі ёсць выразны чуб (карона з пер’я), які яна можа падымаць або апускаць у залежнасці ад настрою. Калі птушка ўзбуджаная або агрэсіўная, чуб цалкам падняты. Пры спалоху чуб тапырыцца вонкі, як шчотка. Калі птушка харчуецца з іншымі сойкамі або адпачывае, чуб прыціснуты да галавы.

Апярэнне на чубе, спіне, крылах і хвасце мае адценні ад лавандава-блакітнага да сярэдне-блакітнага, а «твар» белы. Ніжняя частка цела брудна-белая, а на шыі — чорны U-падобны «ашыйнік», які даходзіць да бакоў галавы, і чорная аблямоўка за чубам. Махавое пер’е і хвост маюць выразныя палоскі чорнага, нябесна-блакітнага і белага колераў. Дзюба, ногі і вочы — чорныя. Палавы дымарфізм мінімальны, то-бок самцы і самкі амаль ідэнтычныя, але самец крыху буйнейшы. Чорнае апярэнне на патыліцы, «твары» і горле ў розных асобін моцна адрозніваецца; мяркуецца, што гэта дапамагае ім распазнаваць адна адну.

Як і ў большасці іншых птушак з блакітным адценнем, афарбоўка блакітнай сойкі выклікана не пігментамі, а з’яўляецца вынікам інтэрферэнцыі святла праз унутраную будову пер’я; калі раздушыць блакітнае пяро, сіні колер знікне, бо будова будзе разбурана. Фактычным пігментам у яе пер’і з’яўляецца меланін. Гэта з’ява называецца структурнай афарбоўкай.

Арэал і асяроддзе пражывання

Блакітная сойка сустракаецца ад поўдня Канады, па ўсёй усходняй і цэнтральнай частцы Злучаных Штатаў Амерыкі на поўдзень да Фларыды і паўночна-ўсходняга Тэхаса. Заходняя мяжа арэала праходзіць там, дзе пачынаюцца засушлівыя хваёвыя лясы і хмызнякі — асяроддзе пражывання блізкароднаснай , звычайна ва ўсходніх перадгор’ях Скалістых гор. У апошні час арэал блакітнай сойкі пашырыўся на паўночны захад, і цяпер яна з’яўляецца рэдкім, але стала назіраным зімовым госцем уздоўж паўночнага ціхаакіянскага ўзбярэжжа ЗША і паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Канады. Паколькі арэалы гэтых двух відаў цяпер перакрываюцца, часам можа скрыжоўвацца з чорнагаловай сойкай Стэлера. Павелічэнне колькасці дрэў на Вялікіх раўнінах за апошняе стагоддзе дзякуючы барацьбе з пажарамі і пасадкай дрэў спрыяла пашырэнню арэала блакітнай сойкі на захадTarvin KA, Woolfenden GE. (1999). «Blue Jay (Cyanocitta cristata)», no. 469. In: A. Poole (ed.). The Birds of North America Online. Cornell Lab of Ornithology, Ithaca, New York. , а таксама пашырэнню арэалаў многіх іншых відаў птушак. У перыяд з 1966 па 2015 год папуляцыя блакітнай сойкі скарачалася ўздоўж атлантычнага ўзбярэжжа, але ў паўночнай частцы арэала штогод павялічвалася больш чым на 1,5 %, у тым ліку на Лабрадоры, у Новай Шатландыі, паўднёвым Квебеку і паўднёвай Манітобе.

Самы паўночны падвід, , з’яўляецца пералётным пры неабходнасці. У самых паўночных частках свайго арэала ён можа адлятаць на некалькі соцень кіламетраў на поўдзень. Назіраліся тысячы блакітных соек, якія мігравалі зграямі ўздоўж Вялікіх азёр і атлантычнага ўзбярэжжа. Пералёт адбываецца ўдзень, у свабодных зграях ад 5 да 250 птушак. Многае ў іхніх міграцыйных паводзінах застаецца загадкай. Некаторыя асобіны застаюцца на зіму ва ўсіх частках свайго арэала. Маладыя сойкі, верагодна, мігруюць часцей, чым дарослыя, але многія дарослыя таксама мігруюць. Некаторыя асобіны мігруюць на поўдзень у адзін год, застаюцца на поўначы наступнай зімой, а потым зноў ляцяць на поўдзень праз год. Дагэтуль ніхто дакладна не высветліў, чаму яны мігруюць. Верагодна, гэта звязана з умовамі надвор’я і даступнасцю зімовых крыніц ежы, што можа вызначаць, ці будуць іншыя паўночныя птушкі перамяшчацца на поўдзень.

Блакітная сойка насяляе розныя асяроддзі пражывання ў межах свайго шырокага арэала: ад хваёвых лясоў Фларыды да ялова-піхтавых лясоў паўночнага Антарыа. Яна менш распаўсюджана ў густых лясах, аддаючы перавагу мяшаным лясам з дубамі і букамі. Птушка вельмі добра прыстасавалася да дзейнасці чалавека, сустракаецца ў парках і жылых раёнах і можа адносна лёгка прыстасавацца да масавай высечкі лясоў, калі дзейнасць чалавека стварае для соек іншыя спосабы выжывання.

Падвіды Звычайна вылучаюць чатыры падвіды, хоць зменлівасць у межах гэтага віду даволі нязначная і ў асноўным клінальная. Паміж мацерыковымі падвідамі немагчыма правесці выразных меж. Арэалы прыбярэжных падвідаў размежаваны больш выразна.

Выява Падвід Агульная назва Апісанне Арэал Cyanocitta cristata bromia Паўночная блакітная сойка () Самы буйны падвід з даволі цьмяным апярэннем. Блакітны колер даволі бледны. Канада і поўнач ЗША. Тыпавая мясцовасць: Вустэр, акруга Уэйн, Агая. Cyanocitta cristata cristata Прыбярэжная блакітная сойка () Намінатыўны падвід, сярэдняга памеру, з ярка-блакітным апярэннем. Атлантычнае ўзбярэжжа ЗША ад Паўночнай Караліны да Тэхаса, за выключэннем паўднёвай Фларыды. Тыпавая мясцовасць: паўднёвы ўсход Паўднёвай Караліны. Cyanocitta cristata cyanotephra Мацерыковая блакітная сойка () Сярэдняга памеру, з даволі цёмна-сіняй мантыяй, якая выразна кантрастуе з вельмі белай ніжняй часткай цела; мае шырэйшую белую паласу на крыле і белы кончык хваста. Унутрымацерыковыя раёны ЗША ад паўднёвага ўсходу Ваёмінга і Небраскі да захаду Канзаса, Аклахомы і поўначы Тэхаса; на поўначы змешваецца з падвідам C. c. bromia. Тыпавая мясцовасць: Кентан, акруга Сімаран, Аклахома. Cyanocitta cristata semplei Фларыдская блакітная сойка () Самы дробны падвід, па афарбоўцы вельмі падобны да C. c. bromia. Паўднёвая Фларыда. Тыпавая мясцовасць: Коканат-Гроўв, акруга Маямі-Дэйд, Фларыда.

Паводзіны

Блакітная сойка — шумная, смелая і агрэсіўная вераб’інападобная птушка. Калі яе не правакаваць, яна лятае даволі павольна (прыкладна 32-40 км/г)Animal Speeds. Texas Parks & Wildlife. Праверана 1 ліпеня 2008.. Яна ляціць, трымаючы тулава і хвост на адным узроўні, і павольна ўзмахвае крыламі. Праз павольную хуткасць палёту гэты від становіцца лёгкай здабычай для ястрабаў і соў, калі ляціць на адкрытай мясцовасці. Практычна ўсе драпежныя птушкі, якія жывуць на той жа тэрыторыі, што і блакітная сойка, могуць паляваць на яе, асабліва хуткія спецыялісты па паляванні на птушак, такія як ястрабы роду Accipiter. Розныя драпежнікі могуць паляваць на яйкі і птушанят сойкі аж да іхняга вылету з гнязда, сярод іх — вавёркі, змеі, каты, крумкачы, яноты, апосумы, іншыя сойкі і, магчыма, многія з тых жа драпежных птушак, што нападаюць на дарослых асобін.

Блакітная сойка можа быць карыснай для іншых відаў птушак, бо яна можа праганяць драпежных птушак, такіх як ястрабы і совы, і падымае крык, калі бачыць драпежніка на сваёй тэрыторыі. Таксама вядома, што яна падае трывожны сігнал, калі паблізу з’яўляюцца ястрабы або іншая небяспека, і меншыя птушкі часта распазнаюць гэты крык і адразу ж хаваюцца. Часам яна можа імітаваць крыкі драпежнікаў, асабліва і , магчыма, каб праверыць, ці ёсць паблізу ястраб, але таксама, магчыма, каб адпудзіць іншых птушак-канкурэнтаў за ежу. Яна таксама можа быць агрэсіўнай да людзей, якія падыходзяць блізка да яе гнязда, і калі сава ўладкоўваецца на дзённы адпачынак каля гнязда, блакітная сойка будзе нападаць на яе зграяй, пакуль тая не знойдзе іншае месца. Аднак вядомыя выпадкі, калі блакітныя сойкі нападалі на меншых птушак або забівалі іх, нават былі засведчаныя выпадкі абезгалоўлівання іншых птушакLittle Known Fact: Blue Jays are Vicious Carnivores. pedaldrivenprogramming.com (Apr 15, 2008). Таксама блакітная сойка можа нападаць на кажаноў, якія адпачываюць у лістоце, напрыклад, на нетапыроў віду Lasiurus borealis. Сойкі вельмі тэрытарыяльныя птушкі, і яны праганяюць іншых ад кармушак, каб прасцей здабыць ежу. Акрамя таго, блакітная сойка можа руйнаваць гнёзды іншых птушак, крадучы яйкі і птушанят. Аднак гэта, магчыма, адбываецца не так часта, як прынята лічыць, бо ў адным з даследаванняў толькі 1 % рацыёну складалі іншыя птушкі. Нягледзячы на гэта, іншыя вераб’інападобныя ўсё роўна могуць нападаць зграяй на соек, якія з’яўляюцца на іхніх гнездавых тэрыторыях.

Калі блакітная сойка ўсхваляваная або раззлаваная, блакітны чуб на яе галаве падымаецца. Калі ж птушка расслабленая або спакойная, ён апускаецца.

Блакітныя сойкі, як і іншыя крумкачовыя, вельмі цікаўныя і лічацца разумнымі птушкамі. Маладыя асобіны дзеля гульні хапаюць яркія або бліскучыя прадметы, такія як накрыўкі ад пляшак або кавалкі алюмініевай фольгі, і носяць іх з сабой, пакуль не страцяць цікавасць. Пацверджана, што блакітныя сойкі выкарыстоўваюць прылады працы як у няволі, так і ў дзікай прыродзе. Назіралася, як сойкі ў няволі выкарыстоўвалі палоскі газеты як прылад для здабывання ежы, а маладыя птушаняты ў клетках спрабавалі адчыніць дзверцы сваіх клетак. Нядаўна было заўважана, як дзікая блакітная сойка выкарыстоўвала кавалак кары, каб дапамагчы сабе злавіць павука.

Рацыён

Блакітныя сойкі ўсёедныя, прытым, паводле ацэнак Адзюбонаўскага таварыства, 75 % іхняга рацыёну складае раслінная ежа. Яны маюць моцныя дзюбы, якімі расколваюць арэхі, звычайна прытрымліваючы іх лапамі, а таксама ядуць кукурузу, збожжа і насенне. Блакітныя сойкі асабліва любяць есці арахіс у шкарлупіне.

Ежу яны шукаюць як на зямлі, так і на дрэвах, і іхні рацыён уключае практычна ўсе вядомыя віды раслінных і жывёльных крыніц: жалуды і букавыя арэшкі, насенне пустазелля, збожжа, садавіну і розныя ягады, арахіс, хлеб, мяса, дробных бесхрыбетных, рэшткі ежы ў гарадскіх парках, корм з птушыных кармушак, а таксама зрэдку яйкі і птушанятBlue Jay. birds.cornell.edu. Часам блакітныя сойкі робяць запасы ежы, але наколькі часта — моцна залежыць ад канкрэтнай асобіныAllAboutBirds.org — Blue Jay The Cornell Lab of Ornithology.

Хоць у сваіх паводзінах блакітныя сойкі падаюцца задзірлівымі, каля кармушак яны часта саступаюць іншым птушкам сярэдняга памеру. У Фларыдзе каля кармушак над блакітнымі сойкамі дамінавалі , , і ; назіралася, як усе яны час ад часу агрэсіўна не дапускалі соек да корму.