Возера Сен-Мандэ () — натуральнае возера на паўночна-заходняй мяжы Венсенскага лесу.
Гісторыя Возера ўзнікла ў XIII стагоддзі, у выніку ўтварэння затору ў прыроднай лагчыне, з далейшым назапашваннем у ёй атмасферных ападкаў і навакольных сцёкавых вод. З-за смуроду ад возера ў XVIII стагоддзі было прынята рашэнне аб запаўненні яго грунтам. Але ўжо ў сярэдзіне XIX стагоддзя, падчас пераўтварэння Венсенскага лесу ў парк, возера было адноўлена пад кіраўніцтвам інжынера Жана-Шарля Альфана. Каб не дапусціць паўторнага накаплення стаячых водаў, было вырашана ўключыць возера ў гідрасістэму Венсенскага леса, шляхам аб'яднання яго з возерам Гравель.
На возеры знахозіцца адзін востраў. На дадзены момант катанне на лодках па возеру забаронена, таму востраў стаў месцам пасялення шматлікіх вадаплаўных птушак.
Транспарт Да возера можна даехаць на метро: лінія 1 або аўтобусамі № 46, 56, 86, 325.
Літаратура Revue des eaux et forêts (vol. 42), éditions Berger-Levrault, 1903, p. 578. Le Lac de Saint-Mandé - Au dessus des Charmettes, par Jean-Baptiste Gindre de Mancy, impr. F. Malteste, 1863.
Катэгорыя:Азёры Парыжа Катэгорыя:Венсенскі лес