Габе́с () — заліў Міжземнага мора ля паўночнага берага Афрыкі, у старажытныя часы называўся Малы Сірт. Абмывае тэрыторыю Туніса.
Распасціраецца больш чым на 100 км і мае глыбіню каля 50 м. Даўжыня заліва 41 км, шырыня каля 68 кмБольшая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия 1969—1978.Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 403. — 672 с. с илл.. У паўднёвай частцы ўваходу ў заліў размешчаны востраў Джэрба, а ў паўночнай — архіпелаг Керкена. Прылівы ў заліве паўсутачныя, амплітудай да 0,4 м. Тэмпература вады ў заліве вагаецца ад 14 да 29 °C.
На паўднёвым беразе заліва знаходзіцца буйны прамысловы і партовы цэнтр паўднёвага Туніса — горад Габес. На паўночным беразе размешчаны яшчэ адзін буйны горад-порт Сфакс. У заліве моцна развіта рыбалоўства — у горадзе Габес знаходзіцца каля 60 % туніскага рыбалоўнага флоту.
Гл. таксама Вялікі Сірт
Літаратура — С. 411. Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 403. — 672 с. с илл. Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия 1969—1978.
Спасылкі Marine Regions Geographic IDentifier Gulf of Gabes // Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Залівы Міжземнага мора Катэгорыя:Залівы Туніса