Дрэздэнскі замак-рэзідэнцыя () — былая рэзідэнцыя саксонскіх курфюрстаў (1464—1485, 1547—1806) і каралёў (1806—1918). Адзін з найстарэйшых будынкаў Дрэздэна, у архітэктуры якога прасочваюцца стылі ад раманскага да эклектыкі. Першае згадка пра ўмацаванні ў Дрэздэне адносіцца да 1289 года. Пазней замак шмат разоў перабудоўвалі, сучасны выгляд ён набыў у 1901 годзе, калі пад кіраўніцтвам архітэктараў Густава Дунгера і Густава Фрэліха была праведзена апошняя вялікая рэканструкцыя. Замак знаходзіцца ў «Старым горадзе» (), гістарычным цэнтры Дрэздэна. Цяпер у замку размешчаны «Грунес Гевёльбэ» (Зялёныя зводы), Нумізматычны кабінет (), Гравюрны кабінет (), акрамя гэтага праводзяць розныя тэматычныя выставы, на якіх экспануюць творы мастацтва як старых так і сучасных майстроў.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Рэзідэнцыі кіраўнікоў