Ганс Вёльке (; — ) — нямецкі лёгкаатлет (штурханне ядра) і паліцыянт. Алімпійскі чэмпіён (1936).
Заваяваў першы залаты алімпійскі медаль Алімпійскіх гульняў 1936 года ў БерлінеHans Woellke , з-за чаго стаў героем нацысцкай прапаганды пра перавагу «арыйскай расы» і фаварытам Гітлера, які запрасіў Вёльке ў асабістую ложу.
Ганс Вёльке служыў у берлінскай паліцыі. З пачаткам Другой сусветнай вайны перайшоў у т. зв. паліцыю бяспекі СС, капітан (гаўптман) 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна, камандзір роты. У сакавіку 1943 года з двума ўзводамі суправаджаў каманду, якая аднаўляла парушаную тэлефонную сувязь паміж Лагойскам і Плешчаніцамі. Аўтамабіль трапіў у засаду. У перастрэлцы непадалёку ад вёскі Хатынь Вёльке быў забіты партызанамі, што стала прычынай знішчэння карнікамі вёскі разам з яе жыхарамі. Вёльке пасмяротна прысвоена званне маёра.
Месцам яго пахавання лічацца знішчаныя нямецкія вайсковыя могілкі ў раёне лесапарка паміж тэрыторыяй квартала «Маяк Мінска» і ст.м. «Барысаўскі тракт» ў Мінску — заходні бок могілак, рад 22, магіла 28.
Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Лёгкаатлеты Германіі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 года