Замак Ліхтэнштэйн () — «казачны замак» XIX стагоддзя ў мястэчку Ханау, у камуне Ліхтэнштэйн у Бадэн-Вюртэмбергу.

Замак размешчаны на вышыні 817 метраў. На паўднёвы ўсход ад замка знаходзяцца руіны сярэдневяковай крэпасці Стары Ліхтэнштэйн, пабудаванай у 1150—1200 гадах, разбуранай у канцы XIV стагоддзя і не адноўленай. Цяперашні замак пабудаваны ў 1840—1842 гадах паводле ўяўленняў XIX стагоддзя пра сярэдневяковыя крэпасці.

Літаратура Albert Minzenmay: Schloß Lichtenstein. Verlag D. Grimmer, Hohenstein

Спасылкі

Замак Ліхтэнштэйн

Катэгорыя:Замкі Бадэн-Вюртэмберга