Сама́ра (у 1935—1991 гадах Куйбышаў у гонар Валяр’яна Куйбышава) — горад-мільённік у Расіі на рацэ Волга, адміністрацыйны цэнтр Самарскай вобласці. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ў студзені −13,2 °C, у ліпені +20,5 °C, ападкаў — каля 400 мм/год.
Гісторыя Горад заснаваны ў 1586 годзе як вартавая крэпасць Расійскай дзяржавы ў землях Паволжа. З 1708 г. у складзе Казанскай, з 1718 г. — Астраханскай губерняў. З 1780 года павятовы горад у Сімбірскім немесніцтве, з 1796 г. — Сімбірскай губерні. З 1851 года Самара — губернскі горад. З 1928 года цэнтр Сярэдняволжскай вобласці (з 1929 г. Сярэдняволжскі край). Насельніцтва
Культура Самарскі тэатр драмы імя М. Горкага Адукацыя Самарскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт імя С.П. Каралёва Самарскі дзяржаўны інстытут культуры Самарскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Транспарт Самара — порт на Волзе пры ўпадзенні ў яе ракі Самара. Таксама вузел чыгуначных і аўтамабільных дарог. Дзейнічае міжнародны аэрапорт. Самарскі метрапалітэн Самарскі трамвай
Вядомыя асобы
Генадзь Уладзіміравіч Анашкін (нар. 1968) — расійскі ваенны лётчык, Герой Расіі. Андрэй Фёдаравіч Андросік (1941—2003) — беларускі рэжысёр тэатра. Аркадзь Пятровіч Іваноў (нар. 1929) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар фізіка-матэматычных навук (1967), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991). Эльдар Разанаў — савецкі рэжысёр. Вольга Аляксандраўна Санфірава (1917—1944) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза. Барыс Германавіч Скабло (1923—1999) — віяланчэліст і педагог, Заслужаны артыст БССР (1967). Андрэй Уладзіленавіч Данілаў (нар. 1959) - рэлігіязнавец, багаслоў. Кандыдат багаслоўя, доктар філасофіі.
Славутасці Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса Будынак Рускага гандлёва-прамысловага банка Плошча Куйбышава Плошча Чапаева
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйная старонка горада
Катэгорыя:Гарады Самарскай вобласці
Катэгорыя:Гарады-мільянеры Расіі