Ві́лем Кес (, Дордрэхт, Нідэрланды,  — Мюнхен, Германія, ) — нідэрландcкі дырыжор, скрыпач і кампазітар.

Вілем Кес быў першым галоўным дырыжорам Каралеўскага аркестра Кансертгебау, займаў гэты пост ад заснавання аркестру ў 1888 годзе да 1895 года, калі яго пераемнікам стаў Вілем Менгельберг.

У рэпертуары Кес аддаваў перавагу творам нямецкіх і французскіх кампазітараў. Патрабаваў жорсткай дысцыпліны ад музыкантаў аркестру.

Пасля дырыжыравання ў Амстэрдаме ўзначальваў Каралеўскі шатландскі нацыянальны аркестр у Глазга. У 1898 годзе пераехаў на працу ў Маскву. З 1905 да 1926 года быў дырэктарам кансерваторыі і дырыжорам у Кобленцы, Германія.

Спасылкі Старонка на сайце Нідэрландскага інстытута музыкі

Катэгорыя:Дырыжоры Нідэрландаў Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Нідэрландаў