Эўджэніа МанталеТаксама існуе ранейшы варыянт напісання імя і прозвішча Эўджэніо Мантале у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.87. (, 12 кастрычніка 1896, Генуя-12 верасня 1981, Мілан) — італьянскі паэт, празаік, літаратурны крытык. Пажыццёвы сенатар.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і камерсанта. У юнацтве браў урокі спеваў, хацеў стаць оперным спеваком. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1920-х працаваў у фларэнційскім выдавецтве, у бібліятэцы. У 1938 пасля адмовы ўступіць у фашысцкую партыю быў звольнены. У 1943 яго вершы былі нелегальна вывезены за мяжу і апублікаваны за мяжой (Швейцарыя). Пасля вайны пераехаў у Мілан, супрацоўнічаў з газетай «Кар’ерэ дэла Сера» як літаратурны і музычны крытык.

Прызнанне У 1967 за заслугі перад італьянскай культурай Монтале атрымаў званне пажыццёвага сенатара, у 1975 яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры. На вершы Мантале пісаў музыку італьянскі кампазітар Гафрэда Петрасі (1904—2003).

Творы Ossi di seppia / панцыры каракаціц (1925) Le occasioni / Абставіны (1939) Finisterre / Фіністэрэ(1943) Farfalla di Dinard / Дынарскі матылёк (1956, вершы ў прозе) La bufera e altro / Бура і іншае (1956) Satura / Сатура (1971) Mottetti / Мотеты (1973) Quaderno di quattro anni / Сшытак за чатыры гады (1977)

Беларускія пераклады Сон вязня: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Шаўня А. А. — Мн., 1974. Вугор: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Барадулін Р. — Мн., 1974. Узбярэжная; Твой парыў: (вершы) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Стральцоў М. — М., 1974.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Паэты Італіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Італія) Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Італіі