Mario Kart 64 (яп.: マリオ カート 64, Хэпбёрн: Mario Kāto Rokujūyon) — гоначная відэагульня, распрацаваная кампаніяй Nintendo Entertainment Analysis and Development і выпушчаная ўпершыню ў Японіі 14 снежня 1996 года кампаніяй Nintendo эксклюзіўна для платформы Nintendo 64. Таксама яна выпускалася для кітайскай iQue Player у 2003 годзе, для Wii і Wii U Virtual Console у 2007 і 2016 гадах, і для Nintendo Switch Online + Expansion Pack 25 кастрычніка 2021 года. У лінейцы «Mario Kart» гэта адна з найбольш удалых гульняў і часта яе назваюць адной з найвялікшых гульняў усіх часоў.

Гульнявы працэс

Гульня ўключае ў сябе 4 турніры, па чатыры трасы ў кожным. Усе трасы вельмі яркія, разнастайныя і запамінальныя. Прайшоўшы спаборніцтва на максімальнай складанасці, гулец адкрывае для сябе новы экстра-ўзровень, у якім можна прайсці тыя ж самыя трасы, але ў адлюстраваным варыянце.

Акрамя стандартнага спаборніцтва, прысутнічаюць рэжымы адзіночнай гонкі і бітвы. Для бітвы адводзіцца 4 спецыяльных арэны. Мэтай гэтага рэжыму з’яўляецца знішчэнне трох паветраных шарыкаў у кожнага саперніка. Гулец, які страціў усе шарыкі, пераўтвараецца ў бо-бомбу, якая гэтак жа можа перасоўвацца па арэне і падрываць гульцоў, якія на ёй засталіся.

У Mario Kart 64 можа гуляць да чатырох чалавек, у рэжыме split-screen (падзелены экран).

Персанажы

Гулец можа выбраць аднаго з васьмі персанажаў. На выбар прапаноўваюцца: Марыа Луіджы Піч Тоад Ёшы Данко Конг Варыа Боўзер

Дадатковыя факты На кансолі Nintendo 64 гэта гульня была самай папулярнай пасля славутай «Super Mario 64». Нягледзячы на 3D фармат трас, мадэлі машын і гоншчыкаў з’яўляюцца двухмернымі. У першапачатковым варыянце, гульня называлася Super Mario Kart R, а замест Данкі Конга ў гульні прысутнічаў персанаж Магікупа (англ.: Magikoopa).

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Mario Kart 64 афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гульні Mario Kart Катэгорыя:Відэагульні 1996 года Катэгорыя:Гульні для Nintendo 64 Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Японіі