Патрык Віктар Мартындэйл УайтПоўнае напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.153. (; ) — аўстралійскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1973) «За эпічнае і псіхалагічнае майстэрства, дзякуючы якому быў адкрыты новы літаратурны мацярык»"Nobel Prize in Literature 1973 – Press Release". Nobelprize.org. Nobel Media AB 2014. Web. 7 May 2017..
Біяграфічныя звесткі Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1935). Дэбютаваў у 1935.
Творчасць Аўтар раманаў «Шчаслівая даліна» (1939), «Жывыя і мёртвыя» (1941), «Дрэва чалавечае» (1955), «Фос» (1957), «Седакі калясніцы» (1961), «Амулет» (1966), «Вівісектар» (1970), «Вока буры» (1973), «Пояс цнатлівасці» (1976), «Пра многае ў адным» (1986), а таксама п’ес, зборнікаў апавяданняў і аповесцей, вершаў, аўтабіяграфічнай кнігі «Трэшчыны ў шкле» (1981), у якіх паказана англійская рэчаіснасць, жыццё і норавы аўстралійцаў, праблемы мастака і мастацтва, жыцця і смерці, чалавека і прыроды, прыгожага і пачварнага, велічнага і пакутнага. Яго творы адметныя маштабнасцю сюжэтаў, каларытнасцю персанажаў, прытчавасцю, насычаны складанымі метафарамі і алегорыямі.
П’есы Bread and Butter Women (1935) не пастаўленая. The School for Friends (1935) не пастаўленая. Return to Abyssinia (1947) не пастаўленая. The Ham Funeral (1947) prem. Union Theatre, Adelaide, 1961. The Season at Sarsaparilla (1962) Night on Bald Mountain (1964) A Cheery Soul (1963) Big Toys (1977) Signal Driver: A Morality Play for the Times (1982) Netherwood (1983) Shepherd on the Rocks (1987)
Літаратура
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Пісьменнікі Аўстраліі