Беларуска-літоўская граніца — дзяржаўная граніца працягласцю 678,819 кмГосударственная территория и государственная граница Республики Беларусь . Пачынаецца ад патройнага сутыку з Польшчай на паўночным захадзе і цягнецца да патройнага сутыку з Латвіяй на паўночным усходзе.
Гісторыя Сучасная граніца паўстала пасля распаду СССР, калі абедзве дзяржавы атрымалі незалежнасць.
Першая спроба стварэння граніцы адбылася згодна з Маскоўскім дагаворам ад 12 ліпеня 1920 года, калі Савецкая Расія празнала за Літвой землі з Вільняй, Гродна, Лідай і Ашмянамі.
Першая беларуска-літовіская граніца паўстала ў 1939 годзе, пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Яна супадала са старай літоўска-польскай граніцай. Паводле савецка-літоўскай дамовы ад 10 кастрычніка 1939 года СССР перадаў Літве раён Вільні і Аранаў, а таксама вузкі пас зямлі ў бок Свянцянаў10 кастрычніка 1939 года Савецкі Саюз перадае Вільню Літве // Радыё Свабода, 10 кастрычніка 2005. Пасля абвяшчэння Літоўскай ССР, 6 лістапада 1940 года ЛітССР атрымала курорт Друскенікі, гарады Свянцяны і Салечнікі, а таксама чыгуначную станцыю Гадуцішкі з навакольнымі вёскамі.
Такі падзел рэспублік трываў да атрымання абедзвюма дзяржавамі незалежнасці, пасля чаго мяжа ператварылася ў дзяржаўную граніцу.
На пачатку 1990-х паміж Беларуссю і Літвой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛітССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцыАлег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.. Толькі восенню 1994 года беларускі бок, які раней патрабаваў ад Літвы грашовую кампенсацыю за выкарыстанне станцыі, перадаў яе Літве бязвыплатна.
6 лютага 1995 года ў Вільні падпісаны дагавор аб беларуска-літоўскай мяжыАнглійскі пераклад тэксту трактату // ААН, ратыфікаваны Беларуссю 26 кастрычніка 1996 года. Дагавор юрыдычна вызначыў і замацаваў дзяржаўную мяжу на аснове «савецкай» лініі 1940 года.
12 чэрвеня 1997 года ў раёне памежнага пераходу «Беняконі» ўстанавілі першы памежны знак. Устаноўку апошняга (1957-га) памежнага знака ажыццявілі 1 сакавіка 2006 года ў раёне возера Гілуці ў Браслаўскім раёне. У чэрвені 2007 года дэмаркацыю завяршылі. Абмен канчатковымі дэмаркацыйнымі дакументамі адбыўся ў Вільні 19 чэрвеня 2008 года. Беларуска-літоўская дзяржаўная мяжа стала першай мяжой краіны ЕС з Беларуссю, на якой скончылі работы па дэмаркацыі.
Міграцыйны крызіс (з 2021 года)
Вясной 2021 года, на фоне пагаршэння адносін з Беларуссю, Літва заявіла пра рост патоку нелегальных мігрантаў, якія пранікаюць у краіну праз беларуска-літоўскую мяжу. Найбольшая эскалацыя адбылася пасля таго, як у канцы чэрвеня Беларусь замарозіла пагадненне з ЕС аб рэадмісіі нелегальных мігрантаў. Неўзабаве штодня па некалькі дзясяткаў чалавек незаконна пачалі пераходзіць літоўскую мяжуКонстантин Эггерт. Мигранты в Литве: Лукашенко, «колючка» на границе и проблемы Вильнюса // Deutsche Welle, 23.07.2021. У сувязі з нарастаючым міграцыйным крызісам літоўскія ўлады абвясцілі надзвычайную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню. Адначасова літоўскія сілавікі пачалі ўстаноўку спіральных загарод з калючага дроту.
18 студзеня 2023 урад Літвы прыняў рашэнне дэнансаваць Пагадненне ад 1 чэрвеня 2006 года, падпісанае ў Вільнюсе з Беларуссю аб прынцыпах прыгранічнага супрацоўніцтва. Згодна з рашэннем, пагадненне якое вызначала напрамкі прыгранічнага супрацоўніцтва, страціла сілу.
Абарончыя ўмацаванні (з 2023 года) У 2023 годзе ўрад Літвы пачалі ствараць паркі супрацьдзеяння мабільнасці, абапіраючыся на досвед вайны на Украіне, які паказаў эфектыўнасць такіх мер супраць сіл праціўніка.
Стан працы памежных пунктаў пропуску Станам на сакавік 2009 года, на мяжы працавала 6 міжнародных памежных пунктаў пропуску (2 чыгуначныя і 4 аўтадарожныя) і 11 аўтадарожных для мясцовага руху (спрошчаных)Аляксандр Ціхаміраў. Мінск — Вільнюс: блізка ехаць і шмат іншых рэзонаў сябраваць // Пагоня. 29 сакавіка 2009.
18 жніўня 2023 года літоўскім бокам была прыпынена праца двух з шасці памежных кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы Літвы з Беларуссю: Шумск—Лоша і Цверач—Відзы.
Гл. таксама Беларуска-польска-літоўскае памежжа
Крыніцы
Катэгорыя:Беларуска-літоўскія адносіны Катэгорыя:Геаграфія Літвы Катэгорыя:Гродзенская вобласць Катэгорыя:Віцебская вобласць